Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Гомель: на некаторых участках яўка ўжо за два дні перавышана амаль у пяць разоў

Гомель: на некаторых участках яўка ўжо за два дні перавышана амаль у пяць разоў

На другі ж дзень датэрміновага галасавання на гэтым участку назіральнікі зафіксавалі 21 чалавека, а камісія – 75 чалавек. На участку №2 Савецкай акругі 19 верасня, па дадзеных назіральнікаў, прагаласавалі 22 чалавекі, а па дадзеных камісіі – 95.

У Магілёве завышаюць колькасць прагаласаваўшых

У Магілёве завышаюць колькасць прагаласаваўшых

Паводле назіральнікаў, у першы дзень галасавання прагаласавала ўсяго шэсць чалавек, аднак у пратаколе напісалі 16. Тое самае адбылося і ў другі дзень галасавання. Па падліках назіральнікаў за дзень прыйшло прагаласаваць усяго 14 чалавек, у пратаколе ж была пазначана лічба 98.

Гародня: псіхалагічны ціск на назіральніка

Гародня: псіхалагічны ціск на назіральніка

Сяргею Більдзюку, назіральніку, вылучанаму Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, патэлефанаваў невядомы. Па словах Більдзюка, яму сталі ў катэгарычнай форме загадваць забраць з участку рэгістрацыйныя дакументы і пераходзіць назіраць на іншы выбарчы ўчастак.

За два дні датэрмінова прагаласавалі 7,2% выбарчшыкаў

За два дні датэрмінова прагаласавалі 7,2% выбарчшыкаў

Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, у Брэсцкай вобласці прагаласавала 6,5% выбаршчыкаў (у першы дзень 2,5%), Віцебскай - 8,2% (3,3%), Гомельскай - 7,9% (3,3%), Гродзенскай - 6,3 % (2,4%), Мінскай - 6,4% (2,6%), Магілёўскай - 8,1% (3,4%), Мінску - 7,1 (3,2%).

Слуцк: На сустрэчу з Інэсай Кляшчук прыйшоў адзін чалавек

Слуцк: На сустрэчу з Інэсай Кляшчук прыйшоў адзін чалавек

У моладзевым цэнтры кандыдату ад улады Інэсе Кляшчук давялося размаўляць з мамамі, якія чакалі сваіх дзяцей пасля заняткаў у студыях. Толькі адзін жыхар Слуцка прыйшоў спецыяльна, каб задаць пытанне кандыдату, распавёў назіральнік БХК Віталь Амяльковіч.

Маладэчна: выкладчыкі “перажываюць”, што студэнты забудуцца пра выбары

Маладэчна: выкладчыкі “перажываюць”, што студэнты забудуцца пра выбары

“Маладзечанская газета” ў апошнім нумары за 19 верасня напісала пра актыўнасць навучэнцаў політэхнічнага каледжа, якія ўжо з першага дня датэрміновага галасавання праявілі актыўнасць і прыходзілі на выбарчыя ўчасткі.

Барысаў: Кандыдат Гумінскі закрыў спецрахунак

Барысаў: Кандыдат Гумінскі закрыў спецрахунак

На працягу часу з 4 па 13 верасня на спецрахунку Гумінскага ад грамадзян і юрыдычных асоб паступіла 15 186 532 рубля. Асабліва ўражвае лічба паступленняў, калі ўлічыць, што купюр, менш за 10 рублёў у краіне ўжо няма. Адкуль жа ўзяліся 2 рублі?

У Гарадку назіральніка Леаніда Гаравога выдалілі з участка

У Гарадку назіральніка Леаніда Гаравога выдалілі з участка

Паводле старшыні ўчастковай камісіі Пятра Прасолава, назіральнік "замінаў галасаванню". Спадар Гаравы сцвярджае, што хацеў усяго толькі разгледзець, як яно праходзіць, таму на некалькі крокаў наблізіўся да кабінак.

Мінск: УВК №126 груба парушае Выбарчы кодэкс

Мінск: УВК №126 груба парушае Выбарчы кодэкс

Учора пасля закрыцця ўчастку прыйшлі тры выбаршчыкі. Сябры камісіі спасылаюцца, што гэта былі людзі сталага веку, таму яны распячаталі скрыню і дазволілі ім прагаласаваць пасля афіцыйнага закрыцця ўчастку. Пры гэтым прозвішчы выбаршчыкаў былі ўнесеныя ў пратакол сённяшняга дня. І гэта не адзінае парушэнне, якое ўжо зафіксавана ў працы камісіі.

«Аршанская газета» пагаджаецца з праваабаронцамі

«Аршанская газета» пагаджаецца з праваабаронцамі

У барацьбу за адмену праславутга артыкула 193 прым. КК РБ уключылася дзяржаўная «Аршанская газета». Яна дэманстратыўна падтрымала шматлікія патрабаванні праваабаронцаў, апублікаваўшы матэрыял ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Студэнтам БНТУ абяцаюць выходныя за датэрміновае галасаванне

Студэнтам БНТУ абяцаюць выходныя за датэрміновае галасаванне

На факультэце інфармацыйных тэхналогіяў і робататэхнікі прагаласаваць датэрмінова заклікаюць найбольш актыўныя студэнты. Такім чынам яны перадаюць пазіцыю дэканату і адміністрацыі інтэрнатаў. У якасці заахвочвання абяцаюць на два дні вызваліць ад вучобы.