Гомельская абласная арганізацыя АГП правяла паседжанне па вылучэнні кандыдатаў на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій. Было вырашана вылучыць у камісіі ў Гомелі і вобласці восем чалавек. Таксама 10 чалавек у склад акруговых камісій вылучыла абласная арганізацыя партыі «Справядлівы свет», і чатырох — партыя БНФ.
Сяргей Драздоўскі: "Арганізатары нават не задумваюцца пра тое, як інвалід будзе трапляць на выбарчы ўчастак. У такім выпадку, можна ставіць пытанне: ці лігітымныя такія выбары? Выходзіць, што частка грамадзянаў пазбаўленая права прагаласаваць на сваім выбарчым участку".
Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Зінаіда Мандроўская выступіла з прамовай на мітынгу перад ускладаннем вянкоў да вечнага агню. Яна была адзіным выступоўцам ад уладаў на мітынгу. Звычайна на такіх урачыстасцях слова бяруць і прадстаўнікі Пінскага гарвыканкаму.
На сёлетніх парламенцкіх выбарах не будзе Бярозаўскай выбарчай акругі - упершыню за ўсю гісторыю выбарчых кампаній. Адна яе частка адышла да Пружанскай акругі, другая - да Івацэвіцкай. І гэта нягледзячы на тое, што ў Бярозаўскім раёне пражывае амаль 67 тысяч насельніцтва, а ў Пружанскім і Івацэвіцкім – 52 і 57 тысяч адпаведна.
Зыходзячы з інфармацыі, якая паступае з розных гарадоў і мястэчак, можна меркаваць, што пераважная большасць афіцыйных рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі на сёння яшчэ не прыступіла да асвятлення абвешчанай парламенцкай кампаніі.
Апазіцыйныя партыі пачалі вылучэнне сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі: заяўляецца пра вылучэнне прыкладна 300 партыйцаў, што амаль у тры разы больш за адпаведныя паказчыкі парламенцкіх выбараў 2008 года. Назіраецца павелічэнне інтэнсіўнасці кропкавых рэпрэсіяў супраць структур апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Пры гэтым станоўча ацэньваецца вызваленне пад падпіску аб нявыездзе нядаўна затрыманага журналіста Андрэя Пачобута.
У дзяржаўнай “Аршанскай газеце”, № 73 за 30 чэрвеня, спачатку старшыня Аршанскага гарвыканкама нахвальвае старшыню гарадскога Савета дэпутатаў Людмілу Дабрыніну, а затым ўся наступная паласа адведзена пад інтэрв'ю з ёю - адны ідэалагічныя штампы.