Стаць назіральнікам на беларускіх парламенцкіх выбарах вельмі проста. Паводле закона, любы грамадзянін Беларусі, якому ўжо ёсць 18 гадоў, мае права ўдзельнічаць у кантролі за выбарамі. Назіраць можна ў любой кропцы краіны ў незалежнасці ад месца рэгістрацыі.
Магіляўчанка Аксана Самуйлава, якая 30 ліпеня ў Бабруйску ўдзельнічала ў двух пікетах па зборы подпісаў за сваё вылучэнне ў дэпутаты парламента, адзначае, што бабруйчане з невялікай цікаўнасцю ставяцца да самога факту правядзення выбараў, але агрэсіі таксама не выказваюць.
У Лепельскай выбарчай акрузе №23 зарэгістравана ўсяго адна ініцыятыўная група па зборы подпісаў – за вылучэнне старшыні мясцовага райвыканкаму Пятра Шыкшняна. І вось ужо другі тыдзень раённая газета "Голас Лепельшчыны" піша пра дасягненні раёну за апошнія чатыры гады.
З рашэння аб стварэнні участкаў для галасавання, змешчаным на сайце Клімавіцкага райвыканкама пад рубрыкай “Выбары-2012”, бачна, што дакумент папросту спісаны з аналагічнага рашэння мінулай парламенцкай кампаніі, падпісанага В. Грышанавым, які сёння ўжо не займае пасады старшыні райвыканкама.
Як высветлілася, пераносы выбарчых участкаў звязаныя з тым, што раней названыя месцы апынуліся не гатовымі да прыёму вялікай колькасці выбаршчыкаў. Адны памяшканні малыя па памеры, іншыя размешчаны ў старых, спарахнелых будынках. Цікава, што гісторыя якраз паўтарае выбары ў мясцовыя Саветы 2010 года.
На днях «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамілі пра памылкі, дапушчаныя пры фармаванні выбарчых участкаў у г.п. Новалукомль Чашніцкага раёна. У прыватнасці, размова ішла пра тое, што адзін і той жа дом, № 32 па вуліцы Энергетыкаў, уключаны адразу ў два выбарчых ўчастка.
Бабруйская актывістка кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Глухава 30 ліпеня падала скаргі ў акруговую камісію Першамайскага раёна, пракуратуру Першамайскага раёна і Цэнтральную выбарчую камісію, дзе выказвае нязгоду з тым, што мясцовыя ўлады чыняць зборшчыкам подпісаў перашкоды.
Навіны на тэму выбараў на сайце рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур'ер» збіраюць рэкордную колькасць каментароў. Случчакоў закранула за жывое выказванне прадпрымальніка Аляксандра Солапа пра тое, што ён ідзе ў дэпутаты не для таго, каб рамантаваць дарогі або ўкручваць лямпачкі ў пад'ездах.