Пасля заявы кандыдаткі па Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87 Аксаны Закрэўскай у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна ёй далі яшчэ пяць пляцовак для агітацыі - у людных месцах. Дагэтуль пікеты яна магла выстаўляць толькі ў двары дома №14б па вуліцы Чалюскінцаў.
“Гэта сведчыць пра тое, што псіхалагічна на падсвядомым узроўні ўсё кіраўніцтва камісій даўно не лічыць патрэбным лічыць бюлетэні. Акрамя таго, сумленна лічыць бюлетэні – гэта небяспечы занятак”, - мяркуе назіральнік Барыс Бухель.
Зараз, падобна, чынавенскія абмежаванні месцаў для размяшчэння друкаванай агітацыі ў Пінску могуць больш замінаць праўладнай кандыдатцы Зінаідзе Мандроўскай, паколькі яе канкурэнт Аляксандар Рамановіч будзе здымацца з выбараў і таму вырашыў не марнаваць час і грошы на друк і размяшчэнне агітацыйных матэрыялаў.
Кандыдат у дэпутаты, а пакуль дзейны старшыня Жлобінскага райвыканкама Леанід Апанасюк праводзіць гэтымі днямі сустрэчы са сваімі выбаршчыкамі на тэрыторыі Беларускага металургічнага завода. Пра гэта паведаміў супернік кандыдата ад улады, прадстаўнік партыі “Справядлівы свет” Валерый Рыбчанка.
На пасяджэнне дыскусійнага клуба ў рэдакцыю газеты “Зара над Друццю” запрасілі толькі людзей, лаяльных да дзеючай улады. Між тым, на тэрыторыі раёна пражывае шэраг давераных асобаў альтэрнатыўных кандыдатаў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 ды і сам кандыдат у дэпутаты Рыгор Кастусёў.
Як толькі Сяргей Дайнека, кандыдат ад партыі “Справядлівы свет”, загаварыў пра надзённыя праблемы, давераная асоба кандыдата Галіны Філіповіч, старшыні Светлагорскага райсавета, пачаў перапыняць апанента: маўляў, калі дэпутатамі будуць абраны сябры “Справядлівага свету”, то “нам давядзецца ісці пакланяцца Польшчы, Германіі і Францыі”.
Новы відэакліп у межах праекту "Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка" (EOTP) створаны дзякуючы сумеснай дзейнасці Belarus Watch, Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Беларускага дома правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні". У лёгкай і нязмушанай форме ўдзельнікі праекту распавядаюць аб тым, на што павінен зьвяртаць асаблівую ўвагу назіральнік пад час выбарчай кампаніі.
Кандыдат па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 Валерый Каранкевіч падаў скаргу пракурору Клімавіцкага раёна Аляксандру Землякову на дзеянні начальніка ідэалагічнага аддзела Клімавіцкага райвыканкама Марыі Пракопчык, якая забараніла правядзенне агітацыйнага пікету ў падтрымку кандыдата ў дазволеным рашэннем райвыканкама месцы.
На фоне астатніх выдзяляюцца толькі плакаты прадстаўніка КПБ Сяргея Малішэўскага – яркі каляровы партрэт кандыдата на фоне помніка Перамогі. Але ягоная ўлётка – стандартны набор агульных фразаў і абяцанняў. Таксама цікава, што нідзе не напісана, прадстаўніком якой партыі з’яўляецца кандыдат.
Старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ГА ТБМ імя Ф. Скарыны Станіслаў Суднік перадаў наказ ад Лідскай арганізацыі ТБМ, каб той кандыдат, які пераможа на выбарах, вынес гэты праект Закона на разгляд Палаты прадстаўнікоў.
Напэўна, карэспандэнтаў раённых газет Гомельскай вобласці вучылі пісаць пра выбары ў парламент, кіруючыся выразам «Лаканічнасць – сястра таленту». Газета «Лоеўскі край» здолела распавесці выбарцам пра сустрэчу з кандыдатам у Палату прадстаўнікоў у двух сказах.
Здымаўся ў гэтай футболцы ён і для плакатаў, якія затым размясціла на інфармацыйных стэндах акруговая камісія. Але надпіс «За Беларусь без Лукашэнкі» быў хітра адцэнзураваны: словы «без Лукашэнкі» зніклі пад надпісам «Кандыдаты ў дэпутаты», застаўся толькі надпіс «За Беларусь».