14 верасня у Бабруйску на стадыёне па вуліцы Урыцкага праходзіць пікет кандыдата ў дэпутаты ад АГП па Ленінскай акрузе Мацвея Хатары. Ужо пасля першай гадзіны правядзення мерапрыемства ў кандыдата і яго каманды ўзніклі непаразуменні з мясцовымі ўладамі.
Сайт газеты Барысаўскага райвыканкаму «Адзiнства» размясціў артыкул «Непрозрачная «прозрачность» или Все тайное становится явным», у якім абвінавачвае пазбаўленага кандыдацтва рэдактара незалежнай газеты «Барысаўскія навіны» Анатоля Букаса ў спробе наўмысна схаваць рэальныя даходы.
У інтэрв’ю Салігорскаму тэлеканалу старшыня Салігорскай сельскай выбарчай камісіі Таццяна Ярота раскрыла асноўную таямніцу неабходнасці правядзення трэнінгаў. Аказваецца, падчас працы ўчастковых камісій “некаторыя назіральнікі могуць павесці сябе непрадказальна”, і камісіям бывае “цяжка прыняць правільнае рашэнне”.
13 верасня кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з Хоцімска Валерый Каранкевіч атрымаў заказны ліст з мясцовага райвыканкама. У лісце за № 25 кандыдату прапаноўваецца з’явіцца ў Хоцімскі райвыканкам “для азнаямлення і падпісання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні”.
13 верасня сустрэча кандыдата ад КПБ Сяргея Васілеўскага ў ДК "Равеснік" у Жодзіне не адбылася - на яе прыйшоў толькі адзін выбаршчык, а ў афіцыйна выдзеленым памяшканні пад шырмай “рамонту" аказаліся банкетныя сталы пад белымі вясельнымі абрусамі.
Кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3 Дыяна Касцюковіч, якая вылучана Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, так і не атрымала пісьмовага адказу ад кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі “Брэст” наконт забароны ўжываць падчас тэлевізійнага звароту да выбаршчыкаў словы “байкот”, “пікет” і “Лукашэнка”.
Перадвыбарчыя плакаты дзеючай дэпутаткі ПП НС Зінаіды Мандроўскай, якая на другі тэрмін балатуецца па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14, з’явіліся ў вітрынах некаторых пінскіх крамаў і на дзвярах некаторых установаў горада. Гэта з’яўляецца парушэннем рашэння Пінскага гарвыканкама.
Кандыдат у дэпутаты ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Віктар Буры не змог прадставіць выбаршчыкам сваю перадвыбарчую праграму ні на беларускім тэлебачанні, ні на радыё, ні ў дзяржаўнай газеце.
Міліцыя Пінскага раёна праінфармавала грамадзян аб парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў і аб адказнасці за парушэнне гэтага парадку. Акрамя таго, пінчукоў праінфармавалі аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку.