Аднак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў сваім адказе, які атрымаў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, выказала неразуменне, як неразмешчаныя пастановы аб камандзіраванні членаў ЦВК, аб зацвярджэнні справаздач аб службовых камандзіроўках, альбо аб прадастаўленні адпачынку ёй абмяжоўваюць правы і законныя інтарэсы выбаршчыкаў.
Слуцкая акруговая выбарчая камісія зарэгістравала 4 ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты. Некаторыя прэтэндэнты ўжо прыступілі да збору подпісаў. Як распавяла Юлія Балакір, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Солапа, случчакі ахвотна ставяць подпісы ў падтрымку гэтага прэтэндэнта.
У інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь1” Ярмошына адзначыла, што “ўдзел апазіцыі ў выбарах нагадвае казку пра голага караля”. “Асобы, якія крычаць, што не хапае свабоды і дэмакратыі, што трэба спрасціць што-небудзь, насамрэч не праяўляюць шмат актыўнасці. Гэта сведчыць пра тое, што самая галоўная праблема - дэфіцыт байцоў".
Рыгор Грык: "Праз пікет я хацеў выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай группы Дзмітрыя Уса па збору подпісаў па ўнясенню зменаў у выбарчае заканадаўства". Гэта ўжо шостая запар забарона пікету, які збіраўся правесці ў 2012 годзе грамадскі актывіст Рыгор Грык.
Маларыцкая раённая газета “Голас часу” так і не надрукавала спісы сябраў акруговай выбарчай камісіі Белавежскай выбарчай акругі № 8 у нумары за 18 ліпеня, як было абяцана сябру гэтай камісіі ад Партыі БНФ Пятру Андрыевічу і прадугледжана законам.
Захоўваецца дынаміка пераследу і рэпрэсій супраць апанентаў улады, што не спрыяе атмасферы адкрытасьці падчас выбараў. Не была задаволена ніводная з дзесяткаў скарг, пададзеных на адмову ва ўключэнні ў склад акруговых выбарчых камісій.
Акруговая выбарчая камісія Мастоўскай выбарчай акругі № 56, якая тэрытарыяльна месціцца ў Вялікай Бераставіцы, не прадстаўляе ніякай інфармацыі незалежным назіральнікам Алегу Рамашкевічу, які зарэгістраваны накіраваннем БХК, і Віктару Дзесяціку, які рэгістраваўся шляхам збору подпісаў.
Вадзім Саранчукоў (Партыя БНФ) падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп адразу ў чатырох выбарчых акругах, каб мець магчымасць ставіць пікеты па ўсім горадзе. Партыя «Справядлівы свет» для правядзення пікетаў у гарадах Беларусі падала дакументы на рэгістрацыю 28 ініцыятыўных груп сваіх актывістаў.