Тэмай публікацыі стала вылучэнне на кандыдата ў дэпутаты парламенту Аляксандра Папкова, які ўжо з'яўляецца дэпутатам прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Паводле артыкула "Вылучаны кандыдат у дэпутаты па Сенненскай выбарчай акрузе", дзейнага дэпутата вылучыў калектыў ДЛГУ «Багушэўскі лясгас».
Платныя матэрыялы (перадвыбарчая праграма (паўторная публікацыя) будуць размешчаны на шостай старонцы газеты ў чорна-белым выкананні. Кандыдатам могуць прадставіць для агітацыі палову старонкі. Кошт друкаванай плошчы – 3 мільёны (6 тысяч за 1 квадратны сантыметр з ПДК).
Маладэчанскі праваабаронца Эдуард Баланчук, які зарэгістраваны назіральнікам ад БХК па Маладэчанскай гарадской выбарчай акрузе, распавёў, што адразу пасля публікацыяў у незалежных СМІ аб праблемах, якія ўзніклі ў яго ў акруговай камісіі, сітуацыя кардынальна змянілася.
"Зняволены не можа балатавацца, гэта так. Але ініцыятыўная група па зборы подпісаў – гэта іншае, гэта ж яшчэ не вылучэнне Статкевіча ў кандыдаты", - віцебскі прыхільнік палітвязня мусіў тлумачыць акруговай камісіі, што яна дэманструе няведанне Выбарчага кодэксу, калі адмаўляецца рэгістраваць ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча.
У Магілёве дзяжурныя сябры акруговай выбарчай камісіі №87 адмовіліся прымаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітзняволенага Мікалая Статкевіча - проста выкінулі іх у сметніцу, хоць паводле закону мусілі прыняць і зарэгістраваць для далейшага разгляду на паседжанні камісіі.
Гарадскім уладам спатрэбілася амаль два тыдні, каб прызнаць слушнасць некаторых заўвагаў. Новым рашэннем №1467 ад 17 ліпеня з раней прынятага спісу выкрэслены чатыры забароненыя для збору подпісаў месцы - на бульвары Касманаўтаў, бульвары Шаўчэнкі, вуліцы Міцкевіча і ў скверы імя Іконнікава.
Бабруйск: "На пасяджэнні нам сказалі, што ў Міколы Статкевіча група складалася з 114 чалавек, - здзіўляецца назіральнік Віктар Качан. – І ўсе яны зараз знаходзяцца ў калоніі, гэта і стала падставай адмовіць у рэгістрацыі, бо гэтыя людзі не змогуць весці актыўную выбарчую кампанію".
Пад заявай на імя дырэктара УП “Тэлекампанія “Інтэкс” Анатоля Караля аб стварэнні тэлевізійнай праграмы “За сумленныя і справядлівыя выбары” падпісаліся 50 жыхароў горада Баранавічы. З такой ініцыятывай выступіў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.
Камісія Наваполацкай выбарчай акругі №25 зарэгістравала ініцыятыўную групу актывіста з Глыбокага Яраслава Берніковіча. У Наваполацку збіраецца балатавацца і тутэйшы ўраджэнец, удзельнік Алімпійскіх гульняў кідальнік молату Вадзім Дзевятоўскі.
17 ліпеня каля 12-ці гадзін на кватэру да бацькоў рэдактара сайту рэгіянальнага аршанскага сайту orsha.eu прыйшлі супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў, парнаграфіі і гандлем людзьмі. Па пастанове пракурора яны праводзілі агляд кватэры, дзе знаходзіўся ў гэты час Ігар Казмерчак
Жыхары дома № 32 па вуліцы Энергетыкаў Новалукомля павінны на маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў галасаваць двойчы. Такая выснова напрошваецца з апублікаванага на сайце Чашніцкага райвыканкама рашэння № 542 аб стварэнні ўчасткаў для галасавання.
У рэгістрацыі ініцыятыўных груп за вылучэнне Мікалая Статкеівіча адмовілі ўжо 6 акруговых камісій па ўсёй Віцебшчыне. У астатніх васьмі пасяджэнні з разглядм гэтае кандыдатуры адбудуцца бліжэйшымі днямі. Полацк: групе Статкевіча адмоўлена ў рэгістрацыі, зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы Аляксея Міхальчанкі і Наталлі Гуйвік.
У Бабруйску 19 ліпеня адразу ў дзве выбарчыя акругі, Ленінскую № 78 і Першамайскую № 79, падае дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы лідэр суполкі Свабоднага прафсаюза беларускага на Бабруйскім заводзе ТдіА Міхаіл Кавалькоў.