У Лепельскай акруговай камісіі № 23 акрэдытаваны сябра БХК Ігар Казмерчак, у Аршанскай гарадской № 26 - Аляксандр Масалкоў, у Аршанскай Дняпроўскай № 27 - Васіль Бераснеў і ў Сенненскай № 30 - Леанід Цімашкоў. Якіх-небудзь праблем пры рэгістрацыі ні ў каго не ўзнікла.
Акруговая камісія Крычаўскай выбарчай акругі № 83 адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты Валерыя Каранкевіча. Падставай для адмовы стала тое, што шэсць з пятнаццаці сяброў ініцыятыўнай групы напісалі пісьмовыя заявы аб тым, што яны адмаўляюцца вылучаць Валерыя Каранкевіча ў якасці кандыдата ў дэпутаты.
Пад час святкавання дня горада ў Драгічыне 15 ліпеня начальнік мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Васіль Хвацік азадачыў гараджан. Калі людзі сабраліся на канцэрт, ён выйшаў на сцэну, узяў мікрафон і не толькі павіншаваў грамадзян са святам, але і зрабіў гучную заяву.
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухелль абураецца: чаму вылучаць сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі ад гарадскіх грамадскіх арганізацый на парламенцкіх выбарах нельга, а на прэзідэнцкіх і мясцовых у адпаведныя тэрытарыяльныя камісіі -- можна.
Нягледзячы на тое, што паседжанне выбарчай камісіі Белавежскай выбарчай акругі № 8 адбылося 9 ліпеня, дзе абіраліся старшыня, намеснік і сакратар, выбаршчыкі Маларыцкага раёна не мелі магчымасці пазнаёміцца са спісам іх акруговай камісіі і яе кіраўніцтвам.
Старшынёй камісіі абраны кіраўнік справамі Мазырскага райвыканкама Міхаіл Пашынскі. Ён вылучаны ад беларускага прафсаюза супрацоўнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Такім чынам, камісіяй будзе кіраваць кіраўнік выканаўчага органу, што пазбаўляе камісію незалежнасці ад выканаўчай улады.
Толькі з другой спробы ўдалося падаць дакументы на рэгістрацыю актывісту Яраславу Берніковічу. Сяргей Парсюкевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы з 46 чалавек. Ён кажа, што чацвертая частка з іх – гэта тыя, хто паўнаёміўся з ім праз сацыяльныя сеткі і форумы на незалежных сайтах.
Ва ўсіх 14 акругах вобласці будуць рэгістравацца і ніцыятыўныя групы за вылучэнне кандыдатам на парламенцкія выбары палітвязня Мікалая Статкевіча. У большасць камісіяў дакументы ўжо пададзены, распавёў Аляксей Гаўруцікаў, аднапартыец Статкевіча.
“Аналіз афіцыйнага сайта Цэнтрвыбаркама (http://rec.gov.by)” сведчыць пра тое, што падчас сваёй паўсядзённай працы ЦВК пастаянна і груба парушае вышэйпазначаныя нормы права прамога дзеяння, што выражаецца ў сістэматычным выкарыстоўванні незаконнай практыкі прыняцця тайных пастановаў".
Кіраўнік жлобінскай раённай партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка падаў заяўку на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. У спісе заявак на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы крыху раней за Валерыя Рыбчанку з’явілася прозвішча кіраўніка Жлобінскага райвыканкама Леаніда Апанасюка.
Леанід Мархотка накіраваў старшыні Салігорскага райвыканкаму зварот, у якім просіць растлумачыць і даць інфармацыю ў сродках масавай інфармацыі горада Салігорска і раёна, якія менавіта арганізацыі адносяцца да тых, што забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы ў Салігорскім раёне.
Маладэчанскі праваабаронца Эдуард Баланчук, які зарэгістраваны ў якасці назіральніка ад Беларускага Хельсінскага камітэта ў Маладэчанскай гарадской выбарчай акрузе №72, паведаміў, што ўжо атрымаў з боку прадстаўнікоў акружной камісіі першую адмову ў прадастаўленні яму неабходных звестак.