Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

На паседжанне па вылучэнні ў акруговыя камісіі ў Віцебскі аблвыканкам пускалі толькі па спісах

На паседжанне па вылучэнні ў акруговыя камісіі ў Віцебскі аблвыканкам пускалі толькі па спісах

Таму на супольнае пасяджэнне аблвыканкаму і аблсавету не ўдалося трапіць ні сябру партыі "Справядлівы сьвет" Анатолю Родзіку, ні ўдзельніку мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Уладзіміру Правальскаму. Абодва былі прэтэндэнтамі ў склад акруговых камісій.

 Слуцк: Дзеючы дэпутат адмовілася размаўляць з карэспандэнтам незалежнага выдання

Слуцк: Дзеючы дэпутат адмовілася размаўляць з карэспандэнтам незалежнага выдання

«Я не буду з вамі размаўляць», - заявіла Інэса Кляшчук у тэлефоннай размове з карэспандэнтам незалежнай рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур'ер». Так дэпутат Палаты прадстаўнікоў адрэагавала на пытанне, ці збіраецца яна ўдзельнічаць у выбарах ў другі раз.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 2-8 ліпеня

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 2-8 ліпеня

Дзяржаўныя тэлеканалы практычна не асвятляюць выбарчую актыўнасць апазіцыйных палітычных партый. Пры гэтым у шэрагу выбарчых акругаў зафіксаваны матэрыялы ў падтрымку патэнцыйных праўладных кандыдатаў. У сталічнай і рэгіянальнай прэсе выходзяць інтэрв'ю з дэпутатамі дзеючага парламента. З’явіліся агітацыйныя друкаваныя матэрыялы з заклікам да байкатавання парламенцкіх выбараў.

Магілёў: Вылучэнцы “Гавары праўду” збіраюцца шчыльна працаваць з насельніцтвам

Магілёў: Вылучэнцы “Гавары праўду” збіраюцца шчыльна працаваць з насельніцтвам

На гэтым тыдні патэнцыйныя кандыдаты ад “Гавары праўду” з Магілёўшчыны і Віцебшчыны і кіраўнікі іх перадвыбарчых штабоў павінны скончыць фармаванне канчатковых спісаў ініцыятыўных груп для збору подпісаў на вылучэнне ў дэпутаты.

Дэмакратычныя партыі і рухі – пра свае стратэгіі на выбарах

Дэмакратычныя партыі і рухі – пра свае стратэгіі на выбарах

«Справядлівы свет» мае намер вылучыць 40 кандыдатаў у дэпутаты, аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» байкатуе выбары, «Гавары праўду!» гатовая падтрымаць 28 сваіх актывістаў, якія маюць намер балатавацца.

Салігорск: апазіцыя вызначаецца з кандыдатамі

Салігорск: апазіцыя вызначаецца з кандыдатамі

На дадазены момант вядома пра намеры вылучыць у якасці кандыдата па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 аднаго прадстаўніка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Мясцовыя актывісты партыі “Справядлівы свет” пакуль не змаглі даць канчатковага адказу пра вылучэнне свайго кандыдата ў Салігорскім рэгіёне. Партыя БНФ выстаўляць свайго кандыдата ў Салігорску не плануе.

Актыўнасць па вылучэнні ў акруговыя камісіі розная: рэгіянальны зрэз (дадаецца)

Актыўнасць па вылучэнні ў акруговыя камісіі розная: рэгіянальны зрэз (дадаецца)

Барысаў, Орша, Салігорск, Жлобін, Рагачоў: Партыя левых "Справядлівы свет" трывала перахапіла пальму першынства сярод апазіцыйных партый па вылучэнні прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій.

Клімавіцкая раёнка агітуе чытачоў да ўдзелу ў выбарах

Клімавіцкая раёнка агітуе чытачоў да ўдзелу ў выбарах

У суботнім нумары (№ 51 ад 7 ліпеня 2012) Клімавіцкай раённай газеты “Родная ніва” нарэшце з’явіўся ўласны матэрыял, прысвечаны выбарам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Артыкул на першай паласе мае назву “Грамадзянскі абавязак кожнага беларуса”.

Cлонімскія ўлады рыхтуюць свайго кандыдата ў дэпутаты

Cлонімскія ўлады рыхтуюць свайго кандыдата ў дэпутаты

Паводле кампетэнтнай крыніцы з Слонімскага райвыканкама, мясцовая вертыкаль ужо фактычна вызначылася з кандыдатам у дэпутаты ад улады. Свой выбар выртыкальшчыкі спынілі на Але Сопікавай — дырэктары СШ № 9 г. Слоніма.

Гародня: чыноўніцкая “пільнасць” у сувязі з паседжаннем па фармаванні АВК

Гародня: чыноўніцкая “пільнасць” у сувязі з паседжаннем па фармаванні АВК

Перад тым, як запрасіць на паседжанне па фармаванні акруговых выбаркамаў прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага Камітэта Рамана Юргеля, гарадзенскія чыноўнікі прадэманстравалі надзвычайную "пільнасць".

Эксперты скептычна ставяцца да новага фармату тэледэбатаў

Эксперты скептычна ставяцца да новага фармату тэледэбатаў

Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі лічыць, што дэбаты ў Беларусі будуць праводзіцца па расійскім узоры, дзе ўдзельнікі проста адказвалі на пытанні вядучага. Гэта значыць, на яго думку, кандыдаты проста атрымаюць дадатковы час для невялікага агітацыйнага выступу. Лідэр ЛДП Сяргей Гайдукевіч адзначае, што ніякіх тэледэбатаў не будзе, таму яны не будуць праводзіцца ў прамым эфіры.

Пінск: у акруговыя камісіі вылучыліся сябры “Справядлівага свету”

Пінск: у акруговыя камісіі вылучыліся сябры “Справядлівага свету”

Партыя “Справядлівы свет” вылучыла двух сябраў гарадской арганізацыі - Міхаіла Раманцава ў Пінскую гарадскую выбарчую камісію № 14 і Аляксандра Бурдзейнага ў Пінскую сельскую выбарчую камісію №15.