Дзяржаўныя газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” змясцілі на сваіх старонках паведамленні пра пачатак датэрміновага галасавання, патлумачыўшы, што неабходна, каб прагаласаваць датэрмінова. Старшыня АВК №14 у эфіры мясцовага ТБ распавёў таксама пра асаблівасці галасавання студэнтаў і выбарцаў на закрытых выбарчых участках.
У Барысаве ў нядзелю адбыўся «несанкцыянаваны» сход, на якім прысутнічала каля паўсотні аўтааматараў, якія пражываюць у адным мікрараёне. Прагучала прапанова неадкладна да выбараў звярнуцца ў Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем аб садзейнічанні ў вырашэнні праблемы.
У Салігорскім рэгіёне найбольш актыўную агітацыйную кампанію па ранейшаму праводзяць прыхільнікі байкоту. На мінулых выходных заклікі не ўдзельнічаць у галасаванні з’явіліся ў другім па велічыні населенным пункце Салігорскага раёна гарадскім пасёлку Старобін.
Пасля адмовы балатавацца кандыдата ад партыі БНФ Васіля Раманава выбарцы Гомельскай-Сяльмашаўскай акругі №32 маюць аднаго кандыдата – генеральнага дырэктара вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» Валерыя Жмайліка. Між тым, гэта пакуль адзіная безальтэрнатыўная акруга ў горадзе і вобласці.
Літвіновіч спасылаецца на Амерыку, дзе ні Абама, ні Ромні не заклікаюць да байкоту, а ў такіх краінах як Бразілія, Аргентына, Пакістан, Турцыя ды і ў еўрапейскіх Бельгіі, Італіі, Германіі, Аўстрыі і інш. за няяўку на выбары прадугледжваецца альбо штраф ад 50 да 125 еўра, альбо турэмнае зняволенне.
“Неабходна адзначыць, што крычаўскія ўлады выдзелілі для правядзення пікетавання, таксама як і хоцімскія, месца, дзе людзі практычна не ходзяць, - распавядае Валерый Каранкевіч. – За ўвесь дзень да нас падыйшло толькі дванаццаць дарослых людзей. Я гэта асабіста падлічыў. Затое ўвага з боку праваахоўных органаў была падвышаная".
15 верасня 2012 году 2-я сэсія пазачарговага XV-га З'езду Партыі БНФ большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю, у якой ..."скасоўвае сваё рашэньне аб вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў" і "заклікае выбаршчыкаў устрымацца ад удзелу ў галасаваньні на падставе адсутнасьці гарантыяў справядлівага падліку галасоў."