На апошняй старонцы «Полацкага весніка» ад 28 жніўня на правах рэкламы размешчана фота кандыдата Аляксея Міхальчанкі з заклікам да палачан уносіць грошы ў яго выбарчы фонд. Кандыдат абяцае накіраваць кожны рубель выбаршчыкаў на перамогу.
Назіральнікі ад АБСЕ 30 і 31 жніўня сустракаліся з удзельнікамі выбарчай кампаніі ў Маладэчне. Прадстаўнікі гэтай арганізацыі, адзін з якіх – з Нарвегіі, другі – з Нідэрландаў, былі здзіўлены, што ў час, калі кампанія мусіць быць у поўным разгары, нідзе на вуліцах горада гэтага не адчуваецца.
Эдуард Баланчук прыйшоў да такой высновы, атрымаўшы чарговы адказ з ЦВК на сваю скаргу, дзе нават прозвішча кандыдаткі, наконт якой ён пісаў, было зусім іншым: замест прозвішча “Г.Б.Лазоўская”, кандыдаткі, наконт якой пісаў назіральнік, пазначана “Г.Б.Мандроўская”.
Газета “Полесская правда” у № 70 ад 1 верасня надрукавала інтэрвью “Выхаваць грамадзяніна” з намеснікам старшыні Пінскага райвыканкама Іванам Багатка. Чыноўнік заявіў аб залежнасці выніку выбараў ад супрацоўніцтва настаўнікаў і вертыкалі.
Доўгатэрміновыя назіральнікі БДІПЧ АБСЕ Лое Легранж і Ханс Като Хадл пачалі сваю працу ў Палескім регіёне. Па словах спадара Ханса Като Хадла, пакуль усе суб’екты выбарчага працэсу з ахвотай ідуць на кантакт і дзеляцца неабходнай інфармацыяй.
У трох раёнах Магілёўшчыны адзінагалосна ў Савет Рэспублікі быў вылучаны гендырэктар “Беларускай калійнай кампаніі” Валерый Іваноў. Назіральнікі ўзгадваюць фальсіфікацыі выбаркамаў падчас парламенцкай кампаніі 2008 году, калі цяперашні дэпутат ПП НС Іваноў канкураваў на Шклоўскай акрузе з апазіцыянерам Рыгорам Кастусёвым.
Кандыдат у дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе Ігар Чарняўскі, вылучаны ад працоўнага калектыву Беларускага металургічнага завода, зняўся з перадвыбарнай гонкі на карысць іншага кандыдата - старшыні Жлобінскага райвыканкама Леаніда Апанасюка. Пра гэта Ігар Чарняўскі заявіў, выступаючы па беларускім тэлебачанні.
Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Вуека, які спрабаваў аспрэчыць рашэнне мясцовых уладаў пра забарону пікету пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”.
Для больш актыўнага ўдзелу жанчын у палітычным працэсе неабходна змяніць выбарчы працэс у Беларусі ў цэлым, лічыць старшыня грамадскага аб'яднання «Жаночы незалежны дэмакратычны рух» і сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Людміла Пеціна.
Спадарыня Людміла Кухарская з’яўляецца таксама сябрам акруговай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5. Менавіта яна сведчыла ў гарадскім судзе, што назіральнік і праваабаронца Сяргей Гоўша брыдкасловіў на адрас сяброў камісіі.