Раніцай 10 ліпеня сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртавання Іван Бедка і Віктар Марчык наведаліся ў Слонімскі райвыканкам, каб даведацца, калі адбудзецца першае паседжанне Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58 – яны мелі намер папрысутнічаць наглядальнікамі ад выбаршчыкаў на гэтым паседжанні.
Як паведамляецца ў апошнім выпуску Бярозаўскай раённай газеты “Маяк”, у артыкуле “Обсуждены вопросы развития ЖКХ”, дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Івацэвіцкай акругі Леанід Кавалевіч нядаўна пабываў з рабочай паездкай у раёне. І гэта ўжо трэці за непрацяглы час артыкул у бярозаўскай раёнцы, у якім "піярыцца" дэпутат Кавалевіч.
Да гэтага часу шэраговы жыхар Смаргоні, чэрпаючы інфармацыю з мясцовых СМІ, не змог бы даведацца пра пачатак выбарчай кампаніі. Пра выбары маўчаць і адзінае мясцовае друкаванае выданне - райвыканкамаўская газета “Светлы шлях”, і незалежны сайт smorgon.org.
Назвы дэмакратычных партый - Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, ад якіх у склад акруговых выбарчых камісій прайшло 2 і 1 чалавек, не ўзгаданы. Людзі фігуруюць толькі ў агульных статыстычных звестках.
За тры тыдні ад пачатку парламенцкай выбарчай кампаніі “лепшы тэлевізійны канал Міншчыны 2012 году” не зрабіў ніводнай перадачы, прысвечанай гэтай тэме. Мясцовыя праваабаронцы прааналізавалі ўсе сюжэты СТК, выкладзеныя на афіцынай старонцы тэлеканала ў Інтэрнэце з 18 чэрвеня.
Такое рашэнне было прынята сёння, 9 ліпеня, на сумесным пасяджэнні прадстаўнікоў магілёўскага аблвыканкаму і абласнога Савета дэпутатаў падчас фармавання акруговых выбарчых камісій. Паводле праваабаронцы Барыса Бухеля, месцы працы сябраў акруговых камісій могуць сведчыць пра залежнасць сябраў гэтых камісій ад вертыкалі ўлады.
У раённай газеце “Слуцкі край” тэма парламенцкіх выбараў ігнаруецца. Затое апублікаваны матэрыял, дзе аўтар выказвае здагадку, што канцлер Германіі паняцця не мела, дзе знаходзіцца Беларусь, але сітуацыя ў нашай краіне чамусьці ўяўляе для яе “меркельтыўны” інтарэс.
У Вілейцы плануюць вылучацца два альтэрнатыўныя кандыдаты – Уладзімір Малярчук, сябра АГП, і Іосіф Маціюн, сябра партыі “Справядлівы свет”, дэпутат Вілейскага раённага Савета дэпутатаў. Абодва – даволі аўтарытэтныя і вядомыя ў горадзе асобы. І ў кожнага - сваё бачанне стратэгіі ўдзелу ў выбарах.