Ад Партыі БНФ вылучаюцца 9 прэтэндэнтаў, 11 – ад партыі левых "Справядлівы свет", двое прыхільнікаў Мікалая Статкевіча – шляхам збору подпісаў. У некаторыя акруговыя камісіі падалі дакументы адразу трое апазіцыйных актывістаў, у некаторыя – ніводнага.
У Гомельскай вобласці ў акруговыя выбарчыя камісіі вылучаны прадстаўнікі шэрагу апазіцыйных партый. Актыўнасць праявілі Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ і партыя левых “Справядлівы свет”.Ці ўключаць каго-небудзь з апазіцыі ў камісіі на Гомельшчыне? У саміх прадстаўнікоў апазіцыйных партый на гэты конт спадзяванняў няма.
На былое месца працы маладэчанскай актывісткі Таццяны Балабанскай тэлефанавалі з КДБ, каб даведацца, ці яна яшчэ там працуе. Відавочна, што цікаўнасць звязана з пачаткам выбарчай кампанніі і, на думку самой Таццяны, мэта супрацоўнікаў спецслужбаў была ў тым, каб высветліць пра магчымасць яе балатавання ў Палату прадстаўнікоў.
Партыя БНФ вылучыла ў склад акруговых камісій па Полацкай і Наваполацкай гарадскіх выбарчых акругах (№ 28 і № 25) дзвюх жанчын - Леру (Алену) Сом і Вольгу Дамаскіну. Ці пажадаюць ўлады бачыць у шэрагах камісій прадстаўніц апазіцыйнай партыі, будзе вядома 9 ліпеня.
Вызначыць мяркуемых кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў ад улады можна, прааналізаваўшы артыкулы раёнак Берасцейшчыны яшчэ за чэрвень. Тут вымалёўваюцца два прэтэндэнты - дзейсны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Кавалевіч і ваенны палкоўнік Юлій Гвоздзь.
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя абураная прысудам, вынесеным 5 ліпеня віцебскай актывістцы БХД Алене Семенчуковай, якая атрымала 10 сутак арышту за "непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікам міліцыі": у яе заплечніку знайшлі 34 ўлёткі за байкот "выбараў".
Заявы з просьбай дазволіць назіраць за ходам паседжання прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама па ўтварэнні акруговых выбаркамаў падалі старшыні абласных арганізацый апазіцыйных партый - Зміцер Салаўёў (БНФ), Уладзімір Шанцаў (АГП) і Валерый Беразіенка (“Справядлівы свет”).
З набліжэннем выбараў у салігорскай раёнцы “Шахцёр” часцей пачалі з’яўляцца дзеючыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Салігоршчыны Яўген Абаленскі і Ганна Лаўрукевіч. Дагэтуль рэдкія госці на старонках мясцовых выданняў салігорскія дэпутаты за апошні час фігуравалі ўжо па некалькі разоў запар.
Супрацоўнік гомельскай газеты «Савецкі раён» закрыў інфармацыйную дзірку на тэму парламенцкіх выбараў чарговым «крытычным» артыкулам пра апазіцыю. Аляксандр Яўсеенка звыкла, у які ўжо раз, выказаўся, што «да будучай палітычнай барацьбы (выбараў) наша апазіцыя ў чарговы раз не падрыхтавана».
Далёка не ўсе прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны плануюць удзельнічаць у выбарчай гонцы да самага канца. Яны тлумачаць сваё рашэнне наяўнасцю палітвязняў у краіне і неўнясеннем зменаў у Выбарчы кодэкс, што дазваляе фальсіфікацыі.
5 ліпеня суддзя Кастрычніцкага райсуда Іна Грабоўская пакарала актывістку "Еўрапейскай Беларусі" Алену Семенчукову дзесяццю суткамі арышту. 4 ліпеня тая ж суддзя прысудзіла два штрафы актывісту "Маладога фронту" Яўгену Гуцалаву. Пакаранне арыштам 22-гадовай дзяўчыны было нечаканым для тых, хто прыйшоў падтрымаць яе ў судзе.