Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адказала кандыдату ў дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2 Ігару Маслоўскаму, які скардзіўся наконт вызначаных у абласным цэнтры месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў падчас агітацыйнай кампаніі.
Больш за ўсё агітацыйнай прадукцыі пакуль размясціў прадпрымальнік Уладзімір Яўсеенкаў, сябра ЛДП, які балатуецца па Ленінскай акрузе. Яго вялікія і не вельмі плакаты можна ўбачыць у самых шматлюдных кропках гэтага раёна: каля рынка, каля кінатэатра і нават у фае гарадской бальніцы.
На Піншчыне большасць выбаршчыкаў так і не ўбачылі сваіх кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні, паколькі анонсаў пра дату і час выхаду іх у эфір не было. Тое ж самае можна сказаць і пра радыёвыступы – іх можна было пачуць хіба што выпадкова. Ды і кандыдаты не праяўляюць бачнай актыўнасці ў перыяд агітацыі.
Кандыдатка па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17 Алена Фаміна вяталася з Варшавы ад сына. Беларускія мытнікі перагледзелі яе рэчы спачатку ў вагоне, потым ссадзілі з цягніка і зрабілі паўторны ператрус ужо ў памяшканні мытні. На гэтым не задаволіліся – правялі асабісты дагляд, увесь час прапануючы добраахвотна задэклараваць нейкія грошы.
Толькі 5%-ам апытаных вядома асоба Уладзіміра Паўлюкевіча. 11%-ам салігорцаў знаёма прозвішча свайго кандыдата ў Савет Рэспублікі, але яны мала што ведаюць пра яго. Пераважная колькасць салігорцаў, а гэта ажно 84%, ніколі не чулі пра Уладзіміра Паўлюкевіча.
Жыхар Светлагорска Ігар Песікаў, які быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і якога не зарэгістравала ў якасці кандыдата Светлагорская акруговая выбарчая камісія, атрымаў адказ на сваю скаргу з Цэнтральнай выбарчай камісіі. Ігар Песікаў не згодны з тым, што подпісы жыхароў пасёлка Парычы за яго вылучэнне не залічаны.
Інфармацыя пра тое, што ў некаторых краінах выбаршчыкаў штрафуюць за байкот, была падводкай да таго, што выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня, а заклікі да байкоту не адпавядаюць духу выбарчай кампаніі. Наконт заклікаў да байкоту таксама выказаўся Лукашэнка: “Калі гэта была б сапраўдная апазіцыя, яна змагалася б да канца. Таму я часта кажу, што гэта не апазіцыя, а проста пятая калона”.
З вялікім плакатам "Незаконным выбарам у незаконную "палатку" – байкот!" на вуліцу Леніна да дома №28 выйшаў старэйшы мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда. Сёння ён не распаўсюджвае незалежную прэсу – побач з ім ляжыць сабраны пляцак, бо актывіст гатовы да затрымання і да "сутак".
Ярмошына: “У сувязі з вашым зваротам паведамляем наступнае. Старшыні акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 даручана забяспечыць дзяжурства членаў камісіі ў тым памяшканні, якое вызначана як месца знаходжання акруговай камісіі”.
Цэнзура, забарона бясплатных выступаў у СМІ тых кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту выбараў, не адпавядаюць заканадаўству Беларусі і яе міжнародным абавязацельствам, парушаюць прынцып роўнасці кандыдатаў у дэпутаты і абмяжоўваюць як правы кандыдатаў на агітацыю, так і правы выбаршчыкаў на атрыманне поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі.
Абодва кандыдаты ў дэпутаты па Жодзінскай выбарчай акрузе праігнаравалі магчымасьць публічна выказацца перад тэлегледачамі ў тэледэбатах. «За нейкія там 5-7 хвілін трэба сказаць самае важнае», а на гэта не кожны здольны, а добра падрыхтавацца да выступу - вельмі складана.