На Магілёўшчыне ўтворана 809 выбарчых участкаў. У параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі іх колькасць зменшылася на 30. На скарачэнне ўчасткаў паўплывала негатыўная дэмаграфічная сітуацыя і новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне.
Старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч вылучаецца ў сталічнай Аўтазаводзкай акрузе № 92, лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч за дэпутацкае крэсла збіраецца змагацца ва Уручскай акрузе № 109. Ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты лідэра АГП Анатоля Лябедзькі зарэгістраваныя адразу ў трох акругах Мінска.
У панядзелак 23 ліпеня на Салігоршчыне была зарэгістравана апошняя ініцыятыўная група. Агулам па двух Салігорскіх выбарчых акругах ажыццяўляць збор подпісаў будуць чатыры каманды прэтэндэнтаў на кандыдатства. Усе яны з’яўляюцца прадстаўнікамі уладаў.
Пасля завяршэння 23 ліпеня другога пасяджэння камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 назіральнік Сяргей Гоўша звярнуўся да яе старшыні Таццяны Латышавай з просьбай паглядзець пратакол №1 пасяджэння камісіі. У гэтым яму было адмощлена ў катэгарычнай форме.
Паколькі ў Пінскую сельскую выбарчую акругу №15 уваходзіць частка горада, рашэнне аб утварэнні выбарчых участкаў прымае Пінскі гарвыканкам. Раней газета “Палеская праўда” паведаміла аб утварэнні 68 участкаў для галасавання ў Пінскім раёне, такім чынам агульная іх колькасць дасягнула 87.
Першай была зарэгістравана ініцыятыўная група Вольгі Палітыка. Яна з’яўляецца дзеючым дэпутатам гарсавета і працуе на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе “Атлант”. Другой была зарэгістравана ініцыятыўная група баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса, які ідзе на выбары ад партыі БНФ.
Рагачоўская раённая газета “Свабоднае слова” паведаміла сваім чытачам пра рэгістрацыю дзвюх ініцыятыўных груп па сбору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, пры гэтым не называючы канкрэтных прозвішч і імёнаў. Яшчэ адной ініцыятыўнай групе ў рэгістрацыі сябры Рагачоўскай выбарчай акругі адмовілі.
Абвестка пра неабходнасць забяспечыць усе прадпрыемствы перадвыбарчай нагляднай агітацыяй рэкамендаванага ўзору размешчана на афіцыйным сайце Віцебскага гарвыканкаму ў раздзеле пра навіны выбарчай кампаніі ў рэгіёне.