Пра тое, што моладзь ідзе на выбарчыя ўчасткі падчас заняткаў, паведамілі адразу некалькі назіральнікаў, якія працуюць у Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №20. Каля 14 гадзін міліцыянты затрымалі актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Яўгена Гуцалава, які акрэдытаваны назіральнікам на 71-ым выбарчым участку.
Напачатку верасня сябра БХК Леаніда Мархотка накіраваў у выбарчую камісію па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №69 зварот аб парушэнні кандыдатам у дэпутаты Ігарам Дзялендзікам артыклуа 77 Выбарчага кодэксу. На думку праваабаронцы, спадар Дзялендзік мусіў быць вызвалены ад выканання працоўных абавязкаў з даты рэгістрацыі кандыдатам да дня выбараў.
Перад пачаткам датэрміновага галасавання Лагуцёнак прапанаваў камісіі разгледзець дзве ініцыятывы. Па-першае, пашырыць правы назіральнікаў і дазволіць ім знаходзіцца ў месцах захоўвання скрыняў для галасавання, у тым ліку і ўначы. Па-другое, прадстаўнік "Зялёных" прапанаваў паасобна лічыць бюлетэні.
“Скарыстацца сваім канстытуцыйным правам і зрабіць свой выбар загадзя змаглі ўжо і некалькі дзесяткаў ваеннаслужачых”, - піша аўтар. Час, калі публікацыя апынулася на сайце газеты - 10.02 18.09.2012 г. - дазваляе рабіць выснову, што за дзве хвіліны галасавання ў выбарах ужо прынялі ўдзел «некалькі дзесяткаў ваеннаслужачых”.
Дзіўную заканамернасць заўважылі назіральнікі Анатоль Родзік і Павел Левінаў. На ўзорах запаўнення бюлетэня, вывешаных на выбарчых участках, "галачка" стаіць насупраць парадкавага нумару так званага "праўладнага" кандыдата. Узоры ўжо вісяць у кабінах для галасавання.
Інфармацыя пра гэта прагучала на паседжанні акруговай камісіі Грушаўскай выбарчай акругі №98. Там жа дыскусіі выклікала прапанова аднаго з сябраў камісіі Сяргея Вазняка, які прапанаваў праект рашэння, паводле якога забяспечваецца празрыстая працэдура падліку галасоў.
Рыгор Кастусёў 17 верасня атрымаў адказы на свае скаргі, які ён падаваў у ЦВК і акруговую камісію “на незаконнае выкарыстанне службовага становішча кандыдатам у дэпутаты Агеевым А. В.”. Як ліча Рыгор Кастусёў, з ЦВК і акруговай камісіі яму даслалі проста адпіскі.
Сам кандыдат у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Леанід Падбярэцкі лічыць, што людзі ні ў што болей не вераць - ні ў выбары, ні ў кандыдатаў, таму і выказваюць сваю пазіцыю нагамі.
Прычына скаргі палягае ў тым, Аксана Закрэўская ў сваіх перадвыбарчых агітацыйным матэрыялах выкарыстала герб горада. У выпадку, калі яна не выправіць агітацыйныя матэрыялы – ёй пагражае штраф у памеры 2 мільёнаў рублёў (20 базавых адзінак).
Мікалай Міхаленя апошнім часам працаваў ідэолагам на заводзе “Зеніт”. Падчас бягучай выбарчай кампаніі былі зафіксаваны выпадкі таго, што ён аддаваў негалосныя загады адміністрацыям падначаленых яму інтэрнатаў не пускаць у іх зборшчыкаў подпісаў за апазіцыйных кандыдатаў.
На пікеце Яраслава Берніковіча два стэнды. Адзін – з партрэтам кандыдата і палажэннямі Грамадзянскай дамовы, у межах якога працуюць удзельнікі кампаніі "Гавары праўду". Другі – з партрэтамі палітвязняў і адрасамі ўстановаў, дзе яны адбываюць тэрмін зняволення.