Пільнасць супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў у сачэнні за ўдзельнікамі выбарчага працэсу часам набывае анекдатычныя формы. Кандыдат ад кампаніі “Гавары праўду” па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе №49 Дзмітрый Бандарчук днямі замовіў у сталіцы запчасткі да асабістага аўтамабіля.
Гомельская-Навабеліцкая акруга №36 стала безальтэрнатыўнай. Тут з выбараў знялі свае кандыдатуры і меркаваны праўладны, і апазіцыйны кандыдаты. Сябра АГП Уладзімір Няпомняшчых зняў сваю кандыдатуру па рашэнню з’езду партыі, а кандыдат Ігар Пракапенка 17 верасня напісаў адпаведную заяву.
Першапачаткова камісія выбарчага ўчастку №15 Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі адмовілася рэгістраваць назіральніцу Алену Ксенз на той падставе, што яна не з’яўляецца сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пры тым у дзяўчыны патрабавалі партыйнае пасведчанне.
У Горацкай выбарчай акрузе № 83 на выбарчым участку № 3 18 верасня у Горках за поўгадзіны прагаласавала каля 250 выбаршчыкаў. Як паведамляе незалежны назіральнік, рэдактар газеты “Узгорак” Галіна Будная, практычна ўсе прагаласаваўшыя былі студэнтамі БДСГА.
Наталлю Камінскую ўвёў у зман супрацоўнік міліцыі. Учора яна прыйшла на ўчастак № 35 (Ленінская акруга) каля 16.00, каб зарэгістравацца назіральніцай. На месцы быў толькі міліцыянт, які паведаміў, што сакратар пакуль адсутнічае, але “прыйдзе ў 18.00 і будзе дзяжурыць усю ноч”. Але калі жанчына вярнулася на ўчастак праз две гадзіны, там ужо нікога не было.
На прыкладзе Гомельскай-Цэнтральнай акругі №33 можна зрабіць высновы, што выбаршчыкаў не цікавяць кандыдаты ў дэпутаты, як і кандыдатаў не цікавяць выбаршчыкі. Пачалося датэрміновае галасаванне, а на Цэнтральнай акрузе кандыдаты фактычна не праводзяць працы з выбаршчыкамі (па акрузе балатуюцца чатыры кандыдаты).
Каардынатары кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч заклікаюць выбаршчыкаў паведамляць пра прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні. Такімі сведчаннямі могуць быць любыя аўдыа, відэа і фотадакументы.
Да Яраслава Берніковіча, які балатуецца па Наваполацкай выбарчай акрузе №25 і раздае ўлёткі мясцовым мінакам, падышлі супрацоўнікі міліцыі і прадстаўнік акруговай камісіі. Яны сказалі, што маюць пытанні наконт пікету, "пра які напісана ў інтэрнэце".
Падчас маніторынгу аналітыкі БАЖ прыйшлі да высновы, што выбары не сталі асноўнай тэмай беларускіх СМІ, хоць трэці этап кампаніі быў прысвечаны агітацыйнаму перыяду. Выбары па-ранейшаму саступаюць такім тэмам, як спорт і надвор’е.