18 верасня ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звяртаюцца да выбаршчыкаў з просьбай паведамляць пра прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні на адрас кампаніі ў інтэрнэце elections2012@spring96.org
"Мікалай Волкаў – дзеючы дэпутат Віцебскага абласнога Савета. Але стараецца не згадваць пра гэта, балатуючыся ў парламент. Лічу, што ён свядома ўводзіць людзей у зман", -- кажа актывіст кампаніі "Гавары праўду" Аляксандр Мікулін. З гэтай нагоды ён і напісаў скаргу ў ЦВК.
Пасля запыту ў ЦВК Алесь Капуцкі даведаўся, што прасачыць за працэсам паступлення ў акруговую камісію пратаколаў участковых камісій аб выніках галасавання ён так і не зможа. ЦВК адказала: “такія правы не прадугледжаны”, а назіральнік “можа толькі прысутнічаць на пасяджэнні акруговай камісіі пры ўстанаўленні вынікаў выбараў па выбарчай акрузе”.
У апошніх нумарах газет Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў змешчаны артыкулы Арсенія Восенява (“Гавары ды не загаворвайся”, газета “Маяк”за 15 верасня) і Рыгора Лукоўскага (“А што на справе?”, газета “Івацэвіцкі веснік” за 14 верасня) з крытыкай кандыдата Валянціна Лазарэнкава.
Кандыдат па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 Валерый Каранкевіч падаў у Цэнтрвыбаркам скаргу на выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу іншым кандыдатам у дэпутаты па акрузе, першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым.
Яго канкурэнт па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе – намеснік начальніка Віцебскага аддзялення беларускай чыгункі Сяргей Бохан. "Таму з улёткамі і плакатамі ў падведамасныя ўстановы мы вырашылі нават не хадзіць, бо нават у крамах нам адмаўляюць," – вымушаны канстатаваць кандыдат.
Захады па недапушчэнні размяшчэння агітацыі ў забароненых месцах павінен рабіць раённы аддзел унутраных спраў (начальнік – Андрэй Сілкоў), а кантроль за выкананнем рашэння ўскладзены таксама на начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Наталлю Маркаву. Ці адрэагуюць яны на парушэнне выбарчага заканадаўства?