Выбарчая камісія ўчастка № 21 Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6 не падтрымала сёння на сваім пасяджэнні прапановы назіральнікаў па адкрытасці і празрыстасці падліку галасоў. Падлік галасоў будзе па старой, адпрацаванай у розныя часы методыцы: каб ніхто не бачыў бюлетэняў і за каго ў сапраўднасці прагаласаваў выбаршчык.
На факультэце гісторыі і сацыялогіі гэтай навучальнай установы намеснік дэкана Мікалай Мыслівец і выкладчык Сяргей Амелька сабралі іншагародніх студэнтаў на занятках і павялі на датэрміновае галасаванне на выбарчы ўчастак.
На ўчастку № 11 (САШ № 1) у сябраў камісіі адбыўся сапраўдны эмацыйны ўсплёск, калі на ўчастак завітаў журналіст “Белгазеты” Дзмітрый Растаеў. Яны выклікалі дырэктара школы і пачалі выстаўляць яго за дзверы з крыкам: “Панапрыходзяць тут! Усе выбары на нервах! Хутка і назіральніка адсюль выганім!”
Наваполацкая "Новая газета" надрукавала справаздачу дзейнага сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу РБ, сябра Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Валерыя Рабца. Спадар Рабец расказвае пра сваю парламенцкую дзейнасць і заклікае навапалачан галасаваць за кандыдата Вадзіма Дзевятоўскага, бо ён "гатовы годна стаяць на абароне інтарэсаў горада і яго жыхароў".
Назіральнік ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, прафесар Беларуска-Расейскага ўніверсітэта Валеры Беразіенка кажа, што члены ўчастковай камісіі абвінавацілі яго ў парушэнні артыкула 13 Выбарчага кодэкса, нібыта ён замінае працы камісіі.
Кацярына Бярозкіна і Дзмітрый Голуб адзначаюць, што колькасць прагаласаваўшых перманентна не супадае з колькасцю, якую агучвае камісія напрыканцы дня. Гэтыя назіральнікі сцвярджаюць, што нясуць дзяжурства на ўчастку цэлы дзень, і не могуць памыліцца ў лічбах.
Як адзначыў на прэс-канферэнцыі 21 верасня лідэр АГП Анатоль Лябедзька, ні адна з папярэдніх парламенцкіх кампаній у Беларусі не адпавядала стандартам АБСЕ, але цяперашняя кампанія, на яго думку, з'яўляецца самай горшай.
Адну назіральніцу, па словах Лагуцёнка, хочуць пазбавіць акрэдытацыі за вялікую колькасць пытанняў і скаргаў, яшчэ аднаго назіральніка - за занадта гучныя размовы па тэлефоне, што нібыта замінаюць працы камісіі, а трэцяга - «за кампанію».
Учора ў Пінску адбыўся адзіны дзень інфармавання з тэматыкай “Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь. Айчынны і сусветны вопыт”. У межах яго прапагандысцкія групы Брэсцкага аблвыканкам наведалі буйныя прадпрыемствы ААТ “Палессе” і ААТ “Кавліцмаш”, а агітатары з гарвыканкама -- Палескі дзяржуніверсітэт, сярэднія школы №3 і №14 і інш.