Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Мінск: студэнтаў на галасаванне заганяюць у час заняткаў

Мінск: студэнтаў на галасаванне заганяюць у час заняткаў

У Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя Сахарава іншагароднім студэнтам “прапанавалі” прагаласаваць датэрмінова замест заняткаў. У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва датэрмінова прагаласаваўшым абяцаюць дадатковыя выходны. А ў Мінскім інстытуце кіравання дэканы кантралююць іншагароднікаў.

Амбасада Беларусі ва Украіне адмовілася рэгістраваць незалежнага назіральніка

Амбасада Беларусі ва Украіне адмовілася рэгістраваць незалежнага назіральніка

Старшыня выбарчай камісіі консул Юрый Слука абгрунтаваў рашэнне тым, што пастанова ЦВК адносна рэгістрацыі назіральнікаў не датычыцца выбарчых участкаў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца парушэннем заканадаўства.

Вынікі назірання  за другім днём датэрміновага галасавання

Вынікі назірання за другім днём датэрміновага галасавання

На 31,5% выбарчых участкаў, на якіх прысутнічаюць назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", фіксуецца адрозненне колькасці прагаласаваўшых за дзень паміж афіцыйнымі дадзенымі і дадзенымі назіральнікаў.

Рагачоў: у выбарчых бюлетэнях  -  “За Дашкевіча!”

Рагачоў: у выбарчых бюлетэнях - “За Дашкевіча!”

На адным з участкаў для галасавання адбыўся ў літаральным сэнсе скандал: жанчына, якая прыйшла на датэрміновае галасаванне, была абураная тым, што ў бюлетэні няма прозвішча прадстаўніка кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча, якога не зарэгістравалі кандыдатам.

Пінск: Кандыдатка пайшла  ў “інфармацыйны наступ”

Пінск: Кандыдатка пайшла ў “інфармацыйны наступ”

Прычым ўсё гэта зроблена з парушэннем рашэння Пінскага гарвыканкама № 918, згодна з якім не дазваляецца вывешваць агітацыйныя матар’ялы ў вітрынах крамаў і іншых недазволеных месцах, а дазволена гэта рабіць толькі на інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў і установаў.

Мінск: выбаршчыкі з інтэрнатаў пад пільнай увагай

Мінск: выбаршчыкі з інтэрнатаў пад пільнай увагай

Назіральніца зафіксавала факт тэлефоннай размовы паміж старшынёй выбарчай камісіі і невядомым чалавекам з наступным зместам: “Патэлефаную Манцэвіч, каб інтэрнат прыйшоў”. Апроч таго, кіраўніцтва камісіі ўвесь час перадае па тэлефоне інфармацыю пра тое, колькі жыхароў інтэрнату каледжу прагаласавалі.

На датэрміновым галасаванні ў Віцебску прапануюць узважыцца і памерыць ціск

На датэрміновым галасаванні ў Віцебску прапануюць узважыцца і памерыць ціск

Бясплатныя медычныя паслугі – адзін са сродкаў завабіць выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне, лічыць Сяргей Парсюкевіч, давераная асоба кандыдата па Віцебскай Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Аляксей Гаўруцікава. Перасоўны "медпункт" каля ўчастка для галасавання ён заўважыў у сярэдняй школе №42.

Віцебскія выбарчыя камісіі

Віцебскія выбарчыя камісіі "згубілі" два дамы. Затое яшчэ два – "знайшлі"

Здарылася так праз нядбайнасць сябраў камісій або выпадкова – значэння ў прынцыпе не мае. Галоўнае, што "страчаныя" і "знойдзеныя" дамы – гэта глеба для махінацый з падлікамі, лічаць праваабаронцы і ўдзельнікі выбарчай кампаніі.

Слонім: КДБ запалохвае назіральніка

Слонім: КДБ запалохвае назіральніка

Па словах юнака, да яго ў пакой прыйшлі два чалавекі, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў КДБ і папярэдзілі, каб ён больш не займаўся назіраннем на выбарах. “Калі будзеш і далей займацца назіраннем за выбарамі, — сказалі супрацоўнікі КДБ, — то не знойдзеш працы не толькі ў Слоніме, але і ў адсталым, задрыпаным калгасе”.

Баранавічы: міліцэйскі чыноўнік не хоча бачыць парушэнняў выбарчага заканадаўства

Баранавічы: міліцэйскі чыноўнік не хоча бачыць парушэнняў выбарчага заканадаўства

Назіральнік Сяргей Гоўша 19 верасня атрымаў адказ з УУС Брэсцкага аблвыканкама на сваю скаргу пра ўхіленні супрацоўнікаў Баранавіцкага ГАУС ад аб’ектыўнага і сумленнага разгляду справы аб фальсіфікацыі пратакола № 1 пасяджэння акруговай выбарчай камісіі № 5.

Бяроза: Арганізаваны давоз на датэрміновае галасаванне (фота)

Бяроза: Арганізаваны давоз на датэрміновае галасаванне (фота)

На выбарчым участку № 57 Пружанскай выбарчай акругі № 9 у першы дзень датэрміновага галасавання прывезлі з мясцовай вайсковай часткі да абеда 12 салдат тэрміновай службы, а за паўгадзіны да закрыцця, г.зн. у 18.30 - 44 вайскоўцаў тэрміновай службы.

Брэст: участковая камісія скардзіцца на фотажурналістку

Сябры участковай выбарчай камісіі №44 перадалі ў Брэсцкую-Заходнюю акругу №1 заяву, у якой распавядаецца пра “некарэктнасць паводзінаў” з боку фотакарэспандэнта газеты “Брестский курьер” Міланы Харытонавай.

Рагачоў: настаўнікі самі галасуюць, самі сябе віншуюць

Рагачоў: настаўнікі самі галасуюць, самі сябе віншуюць

Бязлітасным пафасам дае справаздачы пра выбары рагачоўская раённая газета «Свабоднае слова». «Ледзь прабілі першыя хвіліны датэрміновага галасавання, як самыя актыўныя рагачоўцы адзін за другім паспяшаліся на свае выбарчыя ўчасткі», - радасна паведаміла чытачам раёнка.