Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Сяргей Скрабец выйшаў з выбарчай кампаніі

Сяргей Скрабец выйшаў з выбарчай кампаніі

Шляхам запалохвання, пагроз і шантажу з боку кіраўніцтва Лідскага райвыканкама і КДБ паралізаваная і фактычна разагнаная ініцыятыўная група прэтэндэнта ў дэпутаты па Лідскай акрузе № 56 Сяргея Скрабца. Пра гэта заявіў сам прэтэндэнт у кандыдаты журналістам.

Пінск: Назіральнік скардзіцца на датэрміновую агітацыю

Пінск: Назіральнік скардзіцца на датэрміновую агітацыю

“Все выступившие на собрании говорили об Александре Полейчуке много добрых слов, благодарили за созданные условия труда и достойную зарплату, за то, что радеет за людей, что многое сделал для повышения их благосостояния. Землеробы выражали надежду, что и с трибуны высшего законодательного органа страны..."

На дырэктара брэсцкага ЦУМа пададзена яшчэ адна скарга

На дырэктара брэсцкага ЦУМа пададзена яшчэ адна скарга

Віктар Валюшыцкі ў сваім службовым памяшканіі зладзіў некалькі сустрэч для асобаў, што прызнаныя адказнымі за жылыя дамы ў мікрараёне Рэчыца. Падчас сустрэч было выказана патрабаванне ўсяляк садзейнічаць кампаніі па зборы подпісаў выбаршчыкаў - жыхароў мікрараёна для вылучэння дырэктара ЦУМа кандыдатам у дэпутаты.

Адміністрацыя універмагу «Гомель» спрабавала разагнаць пікет па зборы подпісаў

Адміністрацыя універмагу «Гомель» спрабавала разагнаць пікет па зборы подпісаў

З нечаканай перашкодай сутыкнуліся 6 жніўня зборшчыкі подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе Міхаіла Бязносенкі, актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Пікет адбываўся ў дазволеным месцы.

Праўладныя партыі вылучаюць сотні прадстаўнікоў ва УВК і - адзінкі кандыдатаў

Праўладныя партыі вылучаюць сотні прадстаўнікоў ва УВК і - адзінкі кандыдатаў

Цэнтральная камісія па выбарах агучыла вынікі вылучэння прадстаўнікоў ва ўчастковых выбарчыя камісіі. Актыўна сябе праяўляюць праўладныя Беларуская аграрная партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.

Віцебскі абласны суд не адмяніў штраф за ўлёткі пра байкот выбараў(+ відэа)

Віцебскі абласны суд не адмяніў штраф за ўлёткі пра байкот выбараў(+ відэа)

Актывісту "Маладога фронту" Яўгену Гуцалаву не ўдалося аспрэчыць рашэнне суддзі Кастрычніцкага райсуду Іны Грабоўскай, якая прысудзіла хлопцу штраф памерам у 24 базавыя велічыні. Яго абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні за тое, што распаўсюджваў у Віцебску ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў.

На Віцебшчыне будзе 6 кандыдатаў ад

На Віцебшчыне будзе 6 кандыдатаў ад "Справядлівага свету" і 4 ад Партыі БНФ

А вось актыўнасць у кампаніі "Гавары праўду" для старшыні Глыбоцкай раённай арганізацыі Партыі БНФ Яраслава Берніковіча прывяла да цалкам супрацьлеглага выніку. Партыйны з'езд большасцю галасоў адмовіў яму ў вылучэнні кандыдатам ад Партыі БНФ менавіта за актыўны ўдзел у гэтай кампаніі.

Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” правялі ў Бярозе акцыю за байкот (фота)

Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” правялі ў Бярозе акцыю за байкот (фота)

4 жніўня жыхары Бярозы ў шматлікіх месцах пабачылі ўлёткі з заклікамі да байкоту. У паштовых скрыньках бярозаўчан таксама з’явіліся ўлёткі пад назвай “БАЙКОТ такой уладзе!” і газеты “Выбар”. Як паведамілі актывісты, невялікая колькасць улётак была раздадзена жыхарам Пружан і Івацэвічаў.

Cправаздача па выніках назірання: 30 ліпеня – 5 жніўня

Cправаздача па выніках назірання: 30 ліпеня – 5 жніўня

З боку ўладаў на асобных кандыдатаў у дэпутаты, сябраў ініцыятыўных груп і назіральнікаў аказваецца ціск. Зафіксаваны перашкоды ініцыятыўным групам дэмакратычных кандыдатаў з боку афіцыйных асоб, а таксама выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу ў падтрымку праўладных кандыдатаў.

У Пінску подпісы збіралі пад перавернутым дзяржаўным сцягам (фота)

У Пінску подпісы збіралі пад перавернутым дзяржаўным сцягам (фота)

Два пікеты па збору подпісаў у падтрымку дзеючага дэпутата ПП НС Зінаіды Мандроўскай правялі сябры яе ініцыятыўнай групы. Уважлівыя пінчукі адразу ж заўважылі, што на стале, які выкарыстоўваўся на пікеце, стаіць перавернуты дзяржаўны сцяг Беларусі.

З трох ініцыятыўных груп подпісы збірае толькі адна

З трох ініцыятыўных груп подпісы збірае толькі адна

У Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе № 88 зарэгістраваны тры ініцыятыўныя групы па збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты прадстаўнікоў. Фактычна ж збіраюць подпісы ў падтрымку толькі аднаго прэтэндэнта ў кандыдаты.

Барысаў: суд над Марголіным і Васільевым перанесены (дадалося відэа)

Барысаў: суд над Марголіным і Васільевым перанесены (дадалося відэа)

Сёння адбылося паседжанне суду над прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты ПП НС пятага склікання па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62 Львом Марголіным і сябрам яго ініцыятыўнай групы Міхаілам Васільевым.

Пінск: Супраць кандыдата ад Партыі БНФ выкарыстоўваюць элементы чорнага піяру

Пінск: Супраць кандыдата ад Партыі БНФ выкарыстоўваюць элементы чорнага піяру

Нейтральны матэрыял выклікаў незразумелую буру эмоцыяў у каментарах пад артыкулам. Невядомыя “тролі” за кароткі час пакінулі больш за 80 каментароў, у якіх вылілі тоны бруду на кандыдата ад БНФ. Акрамя таго, на імя Аляксандра Рамановіча зарэгістравана адмысловая старонка ў “Фэйсбуку”, на якой выкладзеныя кампраметуючыя яго фотаздымкі.

Слуцк: Кіраўнік ініцыятыўнай групы Інэсы Кляшчук хавае ад прэсы колькасць сабраных подпісаў

Слуцк: Кіраўнік ініцыятыўнай групы Інэсы Кляшчук хавае ад прэсы колькасць сабраных подпісаў

5 жніўня кіраўнік штаба Солапа Юлія Балакір правяла пікет каля ўнівермага «Слуцк». Да збору подпісаў у сваю падтрымку падключыўся Аляксандр Солап і ... плюшавы медзведзяня - як сімвал салідарнасці з арыштаваным журналістам Антонам Сурапіным.