“Вы працуеце ў сістэме камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, абслугоўваеце інтэрнаты, дзе таксама пражываюць і непаўнагадовыя дзеці, і Вашыя погляды, калі яны супярэчаць дзяржаўнаму ладу, могуць негатыўна на іх адбівацца”, - тлумачыць начальнік жыллёва-эксплуатацыйнага прадпрыемства Павел Шышоў зборшчыку подпісаў, актывісту БСДП (Г) Мікалаю Залознаму.
У артыкуле “У працоўным рэжыме” звяртаецца ўвага на тое, што дэпутаты ў Беларусі не настолькі актыўныя, як у суседніх краінах. На думку журналісткі Вікторыі Раманавай (псеўданім намесніцы галоўнага рэдактара Жаны Гірэль), актыўнасць народных абраннікаў на Захадзе з’яўляецца своеасаблівай часткай палітычнага шоў і асабістай рэкламы і ніяк не спрыяе “плённай працы” парламентаў.
Праваабаронца Аляксей Колчын, які з’яўляецца назіральнікам пры акруговай выбарчай камісіі №85, патрабуе абавязаць камісію даваць адказы на мове звароту, а таксама паведаміць яму час і дату пасяджэння, на якім будзе вызначацца парадак працы камісіі па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.
"Пасежданне цягнулася ўсяго 11 хвілін, – распавядае Галіна Каян. – З дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Касцейкоў, які хутка зачытаў інфармацыю пра колькасць прэтэндэнтаў (усяго іх было 771) і колькасць тых, хто трапіў у склад камісій (такіх атрымалася больш за 540 чалавек). Прозвішчы прадстаўнікоў у склад камісій не называліся".
7 жніўня прыкладна а 17-й гадзіне да дома намесніка старшыні АГП Льва Марголіна нечакана пад’ехала міліцэйская машына. Супрацоўнікі праваахоўных органаў, як неўзабаве высветлілася, з’явіліся, каб ўручыць яму позву ў суд, які прызначаны на заўтра, 8 жніўня, і пачнецца а 10-й гадзіне.
Пра гэта паведамляюць праваабаронца Барыс Бухель і адзін з лідэраў Магілёўскай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Анатоль Заўялаў, якіх супрацоўнікі адміністрацыі вадзілі за нос - замест таго, каб паведаміць, калі будзе праходзіць пасяджэнне.
Удзел у парламенцкай выбарчай кампаніі стаўся прычынай таго, што старшыня Глыбоцкай арганізацыі Партыі БНФ падаў заяву пра прыпыненне сяброўства ў партыі. Насуперак партыйнай стратэгіі актывіст, які збіраецца балатавацца па Наваполацкай акрузе №25, вырашыў не здымацца з партыйнай гонкі.
Між тым у Горацкай выбарчай акрузе з’явіўся яшчэ адзін прэтэндэнт у кандыдаты. На з’ездзе ліберальна-дэмакратычнай партыі кандыдатам у дэпутаты па Горацкай выбарчай акрузе № 82 вылучаны кіроўца Горацкага райста Барыс Парчэўскі, які ўжо перадаў у акруговую камісію неабходныя дакументы.