Праваабаронца Барыс Бухель падаваў у акруговую камісію №87, пры якой ён зарэгістраваны назіральнікам, заяву з просьбай дазволіць яму назіраць за працэсам праверкі дакументаў, пададзеных прэтэндэнтамі ў дэпутаты, у любы момант на любым этапе выбарчай кампаніі. Старшыня камісіі Аляксандр Кажэмякін у пісьмовым адказе паведаміў, што гэта не прадугледжана часткай 4 артыкула 13 Выбарчага кодэкса.
Назіральнік з Баранавіч Сяргей Гоўша папрасіў старшыню акруговай выбарчай камісіі азнаёміць яго з пратаколам пасяджэння камісіі. А ў выніку назіральніка абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Распачалася кампанія па дыскрэдытацыі незалежнага назіральніка.
Суддзя Барысаўскага раённага суду Ірына Пасюк вынесла рашэнне аб накладанні штрафу ў памеры двух мільёнаў рублёў для Васільева і трох мільёнаў рублёў для Марголіна. Пры гэтым першапачатковы пратакол аб арганізацыі несанкцыянаванай масавай акцыі быў перароблены ў парушэнне правілаў правядзення пікетавання (!).
Апошняя публікацыя выбарчай тэматыкі ў брэсцкай газеце “Заря” пад назвай ”Сцэнкі вакол ацэнкі” прысвечаная справаздачы ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ, высновы якой аўтар артыкула Яўген Літвіновіч назваў “прадказальна памылковымі”.
У спісе сябраў камісіі участка №27 Сельскай выбарчай акругі, апублікаваным у гарвыканкамаўскай газеце, у інфармацыі пра Маргарыту Бяляеву (месца працы не пішуць) указана, што вылучалася ў камісію шляхам падачы заявы ад грамадзянаў і ў дужках пазначана таямнічае “донесет”.
Лепельскія чыноўнікі вымушаны рэагаваць на заўвагі "Праваабаронцаў за свабодныя выбары". Апошняя з іх тычылася рашэння № 700 аб стварэнні участкаў для галасавання. На недапрацоўку чыноўнікаў звярнуў увагу назіральнік ад БХК Ігар Казмерчак, які з гэтай нагоды звярнуўся ў Цэнтрвыбаркам за тлумачэннямі.
На парламенцкія выбары ідзе страшыня мясцовай суполкі партыі БНФ Леанід Аўтухоў. Аднак прадстаўніка гэтай партыі ва ўчастковую камісію Савецкага выбарчага ўчастка не ўзялі. Адмовілі і сябру БСДП (Грамада), які хацеў трапіць у камісію Гагарынскага выбарчага ўчастка.
Яшчэ ўчора чыноўнікі Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска катэгарчына адмаўлялі назіральнікам у прысутнасці на паседжанні па ўтварэнні УВК, але сёння іх без праблем зарэгістравалі і дазволілі назіраць за працэсам.
Сакратар Цэнтрвыбаркаму выказаў незадаволенасць наконт справаздачы БДІПЧ АБСЕ, ў якой адзначаецца масавы ўдзел у выбарах прадстаўнікоў праўладных арганізацыяў. Па меркаванні Лазавіка, гэта немагчыма. У ФПБ ёсць свой адказ для чыноўніка.
Да нядаўняга часу вілейская газета “Шлях перамогі” выбарчай кампаніі не заўважала. Але як толькі ў раёне вызначыліся апазіцыйныя прэтэндэнты ў кандыдаты, газета пачала пра выбары ўзгадваць рэгулярна і адзначаць, што “выбары праходзяць добра”, а “апазіцыя ідзе на правакацыі”.