Пікет праводзіўся ініцыятыўнай групай па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты актывіста «Гавары праўду!» Міхаіла Пашкевіча. Побач з пікетам у падтрымку Пашкевіча ў Серабранцы праходзіў збор подпісаў за вылучэнне дзеючага дэпутата парламента Валянціны Лявоненка.
Сваю просьбу Алег Мацкевіч аргументаваў п.1.5 "Практычнага дапаможніка для акруговых камісій", які абавязвае інфармаваць акруговыя камісіі аб даце, часе і месцы правядзення паседжанняў у тым ліку і з дапамогай сайтаў выканкамаў (па дамове з імі) у Інтэрнэце.
4 жніўня ў Брэсце адбыўся лёгкаатлетычны прабег аматара марафонскага бегу -- праваабаронцы Уладзіміра Малея, які быў апрануты ў чорную майку з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам: “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”. У руках Малей трымаў здымак свайго зняволенага калегі.
Генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» Валерый Жмайлік плануе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў па Гомельскай-Сяльмашаўскай акрузе №32. На прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе генеральны дырэктар быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.
4 жніўня гомельскія апазіцыянеры, якія пажадалі ўдзельнічаць у выбарах як сябры ўчастковых камісій, сутыкнуліся з нечаканай перашкодай: адміністрацыі раёнаў адмовіліся прыняць у іх заявы на той падставе, што сёння ў іх выходны.