Кандыдат занерваваўся і грубасцю адказаў выбаршчыку на рэпліку: “А якога ... ты лезеш у дэпутаты, калі нічога канкрэтнага нават не абяцаеш?”. Выбаршчыкі не спыняліся: “Паабяцайце нам дапамагчы”, кандыдат здаўся: “Усіх парву” – даслоўна сказаў ён.
Гарадзенскія кандыдаты ў дэпутаты Вадзім Саранчукоў (Партыя БНФ), Юрый Істомін (АГП), Віктар Міхальчык і Павал Станеўскі (абодва БПЛ “Справядлівы свет”), Дзмітрый Бандарчук (кампанія “Гавары праўду”) атрымалі адказ з ЦВК на свой зварот, у якім прасілі разгледзець сітуацыю з абмежаваннем месцаў для выбарчай агітацыі.
“ Я спецыяльна прасіў рэдактараў усіх раённых газет змясціць побач з маёй перадвыбарчай праграмай выяву “Пагоні”, - кажа Рыгор Кастусёў. – Нават казаў, што гэта можна зрабіць, калі патрэбна, за кошт скарачэння тэкставага матэрыяла. Я ўдзячны рэдакцыйным калектывам круглянскага “Селькага жыцця” і бялыніцкай “Зары над Друццю”.
Працягваецца цэнзура тэлевыступаў апазіцыйных кандыдатаў і іх праграм у дзяржаўнай прэсе. Назіральнікі фіксуюць факты выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць праўладных кандыдадаў. Перадвыбарная агітацыя суправаджаецца ціскам на дэмакратычных кандыдатаў і грамадскіх актывістаў з боку дзяржаўных структур.
На сустрэчы з доўгатэрміновымі назіральнікамі місіі БДІПЧ АБСЕ старшыня Брэсцкага аблыканкама Канстанцін Сумар зазначыў, што для мясцовых уладаў вельмі важна, каб выконваліся ўсе патрабаванні нацыянальнага заканадаўства, якія датычацца выбарчага працэсу, а таксама стандарты, якіх прытрымліваецца АБСЕ.
Цікава, што разам усе трое прэтэндэнтаў на мандат сустрэнуцца толькі двойчы. Паколькі кандыдаты не выказалі жадання ўзяць удзел ў дэбатах па тэлебачанні, для мясцовага электарата іх супольная сустрэча можа стацца падзеяй кшталту жывога ток-шоу.
Менавіта так выказаў стаўленне да Выбараў у Палату прадстаўнікоў.. адзін з жыхароў старасвецкага мястэчка Індура, што на Гарадзеншчыне, пракаментаваўшы такое арыгінальнае размяшчэнне плаката "Выбары 23 сентября 2012..." у адным з вокнаў установы "Ритуальные принадлежности"....