24 жніўня Дзянісу Дашкевічу, які збіраецца абскардзіць рашэнне камісіі Рагачоўскай выбарчай акругі пра нерэгістрацыю яго кандыдатам у дэпутаты, за некалькі хвілін да выхаду з дому патэлефанавалі на хатні нумар і параілі не падыходзіць блізка да будынку райвыканкама.
Старшыня ЦВК заяўляла, што 21 дзейсны дэпутат будзе балатавацца ў парламент сёлета. Сёння высветлілася, што яшчэ 29 кандыдатаў – гэта дэпутаты папярэдніх скліканняў. Чатыры выбарчыя акругі будуць безальтэрнатыўнымі – па адной у Гродзенскай, Брэсцкай вобласцях і дзве акругі ў Мінскай вобласці. У 2008 годзе было 16 безальтэрнатыўных акругаў.
Газета “Пінскі веснік” раскрыла прыбыткі кандыдатаў. Інфармацыя была пададзена ў №68 газеты ў рубрыцы “Насустрач выбарам”. Як высветлілася, у 2011 годзе найбольшыя прыбыткі мела кандыдатка-дэпутатка. Зінаіда Мандроўская, якая балатуецца па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14 і працуе дэпутатам ПП НС.
У аўтобусах, якія працуюць на маршрутах абласнога цэнтру, уключаюць аўдыёзапісы з запрашэннем на выбары. Прыемны мужчынскі голас настойліва нагадвае пра магчымасць прагаласаваць датэрмінова, і пра тое, што ў дзень выбараў, 23 верасня, усіх чакаюць на выбарчых участках.
23 жніўня ў другой палове дня вылучэнец ад партыі АГП Андрэй Казлоў усё ж атрымаў пісьмовае запрашэнне на паседжанне па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Нагадаем, што ён не прайшоў рэгістрацыю. Старшыня камісіі заявіў, што Андрэй Казлоў направільна ўказаў даходы. Але гэтая ж прычына не перашкодзіла зарэгістраваць вылучэнца ад ЛДП.
Па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 кандыдатамі зарэгістраваныя тры прэтэндэнты, адмоўлена ў рэгістрацыі вылучэнцу Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхасю Васільеву. Сёння раніцай Васільеў накіраваў па электроннай пошце скаргу ў Цэнтрвыбаркам, якую прадубляваў яшчэ і заказным лістом.
Актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніс Дашкевіч, не зарэгістраваны па Рагачоўскай выбарчай акрузе ў якасці кандыдата ў дэпутаты, прабыў у мясцовым КДБ амаль 4 гадзіны. Ад яго патрабавалі, каб той падпісаў адпаведную паперу, у якой зазначалася, што ён – фінансавы махінатар, які браў грошы за арганізацыю вяселляў у далярах, а не рублях.
Каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары», сябра АГП Уладзімір Кацора 23 жніўня напісаў заяву ў акруговую камісію Гомельскай-Прамысловай акругі аб тым, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты. Ён быў зарэгістраваны кандыдатам на паседжанні акруговай камісіі 22 жніўня.
23 жніўня былі затрыманы міліцыянтамі мясцовыя каардынатары па арганізацыі працэсу назірання ў межах кампаніі “За справядлівыя выбары” Юрый Новікаў і Галіна Лісіцына. Затрыманне адбылося ў раёне чыгуначнага вакзала, пасля таго, як газеты, брашуры і сшыткі былі перакладзены з адной машыны ў другую.
Мазыр: альтэрнатыве на выбарах быць. Ваўкавыск: рэгістрацыю не прайшлі сябра БНФ Севасцьян і граф Прушынскі. Баранавічы: у сельскай выбарчай акрузе выбары будуць безальтэрнатыўнымі. Салігорск: абодва дэмакратычныя кандыдаты зарэгістраваныя. Віцебск: найбольшы “адсеў” – у Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе. Асіповічы: сярод трох кандыдатаў – сябра БНФ. Пінскі раён: кандыдатамі зарэгістраваныя беспартыйныя.
Пісьмовую скаргу ў Цэнтарвыбаркам накіравала актывістка кампаніі "Гавары праўду" Лідзія Сагідуліна, якой адмовіла ў рэгістрацыі камісія Полацкай выбарчай акругі №28. Сяргей Парсюкевіч і Уладзімір Правальскі, якіх не зарэгістравала камісія Віцебскай-Кастрычніцкай акругі №20, звярнуліся ў ЦВК асабіста.
Кандыдат у дэпутаты ад партыі “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка накіраваў скаргу ў райвыканкам, які вызначыў на мінулым тыдні месцы для правядзення агітацыйнай кампаніі ў Жлобіне. Спадар Рыбчанка лічыць, што месцы для сустрэч з выбаршчыкамі нязручныя.
Сёння актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў мясцовы КДБ, патэлефанаваўшы на хатні нумар. Дзянісу прапанавалі прыехаць для “размовы”, прычым “як мага хутчэй”, узяўшы з сабою пашпарт. Супрацоўнік КДБ не ўдакладніў, па якой справе будзе праходзіць размова і ў якасці каго Дашкевіча выкліваюць ў раённы Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
У Вілейскай акрузе №74 з пяці прэтэндэнтаў у кандытаты раптам застаўся толькі адзін – начальнік галоўнага ўпраўллення эканамічнай бяспекі КДБ Русак Віктар Уладзіміравіч. Па словах аднаго з прэтэндэнтаў Уладзіміра Малярчука, паседжанне камісіі па рэгістрацыі, якое адбывалася 22 жніўня, праходзіла вельмі нервова і хутчэй нагадвала трыбунал.