Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Баранавічы: ні пракурор, ні АВК не разглядаюць скаргу назіральніка па сутнасці

Баранавічы: ні пракурор, ні АВК не разглядаюць скаргу назіральніка па сутнасці

Намесніца старшыні АВК №6 Ларыса Антонава замест аб’ектыўнага вывучэння заявы і акта парушэння выбарчага заканадаўства абвінаваціла назіральніка Віктара Мезяка ў тым, што гэта ён парушыў артыкул 13 Выбарчага кодэкса і ўмешваўся ў працу выбарчай камісіі.

Гомельская-Савецкая АВК адмаўляецца пераглядаць вынікі выбараў

Гомельская-Савецкая АВК адмаўляецца пераглядаць вынікі выбараў

«Падстаў для прызнання выбараў па Гомельскай-Савецкай акрузе №34 несапраўднымі няма», - такі адказ атрымаў былы кандыдат у дэпутаты па дадзенай акругі Ігар Случак, які накіроўваў скаргу аб завышэнні яўкі ў АВК і ЦВК.

Магілёўскі назіральнік за выбарамі просіць НАН праверыць тэорыю верагоднасці

Магілёўскі назіральнік за выбарамі просіць НАН праверыць тэорыю верагоднасці

Адпаведны ліст былы назіральнік за выбарамі на ўчастку №53 Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №85 накіраваў у гэтую дзяржаўную ўстанову. Нагодай для звароту ў Акадэмію навук сталі вынікі галасавання, якія, паводле Паўлоўскага, цалкам ставяць пад сумнеў тэорыю верагоднасці.

Гамяльчук патрабуе азнаямлення са спісам выбарцаў на яго ўчастку

Гамяльчук патрабуе азнаямлення са спісам выбарцаў на яго ўчастку

Жыхар Гомеля Эдуард Нелюбовіч накіраваў заяву ў Цэнтральнуюю камісію па выбарах, ён просіць прадставіць яму магчымасць азнаёміцца са спісам выбарцаў па яго ўчастку для галасавання ў той частцы, якая мае адносіны да яго як выбарца.

ЦВК на ўсе скаргі гомельскіх назіральнікаў дасылае аднолькавыя адказы

ЦВК на ўсе скаргі гомельскіх назіральнікаў дасылае аднолькавыя адказы

Скаргі назіральнікаў у асноўным тычыліся фальсіфікацый з яўкай выбарцаў, якая завышалася ў сярэднім у два разы. Яны прасілі правесці паўторны падлік галасоў на розных участках. Назіральнікі атрымалі аднолькавыя адказы з ЦВК, дзе напісана, што візуальны падлік галасоў не мае прававога значэння, паколькі такая працэдура не прадугледжана выбарчым заканадаўствам.

Брэст: экс-кандыдат падае ў суд на дзяржаўную газету

Брэст: экс-кандыдат падае ў суд на дзяржаўную газету

Былы кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе №4 Анатоль Новік, які вылучаўся ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, мае намер прыцягнуць да адказнасці раённую газету “Заря над Бугом” - за паклёп.

Гомельшчына: выбарцы вельмі любяць начальнікаў

Гомельшчына: выбарцы вельмі любяць начальнікаў

Раённыя газеты Гомельскай вобласці нарэшце надрукавалі вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Пры высокай яўцы (больш за 91% - па Хойніцкай акрузе, і больш за 80% - па некаторых іншых) начальнікі-кандыдаты «перамаглі» з высокімі адсоткамі. Наогул, такім адсоткам, якія сведчаць пра поўную любоў выбарцаў да кандыдатаў-начальнікаў, пазайздросцілі б кандыдаты ўсіх краінаў свету. Прычым пры амаль поўнай адсутнасці агітацыйнай кампаніі.

 Барысаў: назіральнік прапанаваў пракурору завесці на яго крымінальную справу за ілжывы данос

Барысаў: назіральнік прапанаваў пракурору завесці на яго крымінальную справу за ілжывы данос

Назіральнік ад кампаніі «За справядлівыя выбары» Васіль Лапацін, які прысутнічаў увесь дзень на ўчастку № 25 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62, напісаў заяву ў пракуратуру Барысаўскага раёна.

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Баранавічы

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Баранавічы

Яшчэ напярэдадні выбараў склаліся дзве групы грамадска-палітычных сілаў, якія занялі дыяметральна розныя пазіцыі ў адносінах да ўдзелу прадстаўнікоў грамадскасці ў выбарах. Мясцовыя прадстаўнікі “Справядлівага свету”, АГП і БСДП (Г) выступалі за ўдзел у выбарах, а сябры баранавіцкіх філій БХД, “Руху “За свабоду” і БНФ прытрымліваліся тактыкі актыўнага байкота.

Салігорская пракуратура не задаволіла скаргу кандыдата

Салігорская пракуратура не задаволіла скаргу кандыдата

У пачатку мінулага тыдня экс-кандыдат у дэпутутаты па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 Віктар Малочка звярнуўся са скаргай у пракурартуру ды акруговую камісію. Палітык патрабаваў пераліку колькасці бюлетэняў па выбарчым ўчастку №15.

Барысаў: праверыць парушэнні «не ўяўляецца магчымым»

Барысаў: праверыць парушэнні «не ўяўляецца магчымым»

Праваабаронца Алег Мацкевіч па заканчэнні амаль тыдня з дня выбараў атрымаў адказ на сваю скаргу на парушэнні пры галасаванні на даму на ўчастку № 9 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62, дзе ён быў акрэдытаваны назіральнікам. Адказ падпісаў старшыня акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 Васіль Бараннік.

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Маладэчна

Парламенцкія выбары ў рэгіянальным зрэзе: Маладэчна

Вынікі выбараў былі цалкам прадказальнымі. Напэўна, гэтым і тлумачыцца пасіўнасць выбаршчыкаў. Адразу было відавочна, што яўку прыдзецца “ствараць”. Звесткі аб прымусе да датэрміновага галасавання паступалі з большасці маладэчанскіх арганізацый, у дзень выбараў назіральнікі таксама фіксавалі выпадкі “настойлівага запрашэння” да ўдзелу ў выбарах.