Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Брэст: кандыдат скардзіцца на абмежаванасць месцаў для агітацыі

Брэст: кандыдат скардзіцца на абмежаванасць месцаў для агітацыі

Кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2 Ігар Маслоўскі накіраваў скаргу ў Брэсцкі аблвыканкам наконт вызначаных у абласным цэнтры месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў падчас агітацыйнай кампаніі.

Маладэчна: Якасць подпісаў – пад сумневам, але кандыдатка зарэгістраваная

Маладэчна: Якасць подпісаў – пад сумневам, але кандыдатка зарэгістраваная

Назіральнік Эдуард Баланчук так і не дачакаўся адказу на сваю скаргу, накіраваную яшчэ 16 жніўня ў ЦВК і пракуратуру. Скарга датычылася парушэнняў працэдуры праверкі подпісаў за прэтэндэнтку ў кандыдаты Галіну Лазоўскую.

Ярмошына незадаволена вялікай колькасцю назіральнікаў ад АБСЕ

Ярмошына незадаволена вялікай колькасцю назіральнікаў ад АБСЕ

Старшыня Цэнтрвыбаркама лічыць несправядлівым, што ў Беларусь прыязджае некалькі сотняў назіральнікаў, а ў краіны Заходняй Еўропы толькі 15-40 чалавек. Па яе меркаванні, гэта сведчыць пра перадузятасць місіі.

Мінск: бюлетэні надрукаваны да рэгістрацыі кандыдатаў (фотафакт)

Мінск: бюлетэні надрукаваны да рэгістрацыі кандыдатаў (фотафакт)

Па словах спадарыні Каральковай, Цэнтрвыбаркам ужо выпусціў бюлетэні па 91-й акрузе, у якім стаяць імёны чатырох кандыдатаў, хаця рэгістрацыя кандыдатаў завяршаецца толькі 23 жніўня, а таксама ў Вольгі Кавальковай ёсць яшчэ тры дні на абскарджванне рашэння камісіі. Актывістка зрабіла фота бюлетэню. Адмову ў рэгістрацыі яна збіраецца абскарджваць.

АБСЕ: Наша задача – назіраць за выбарамі, а не ўмешвацца ў выбарчы працэс

АБСЕ: Наша задача – назіраць за выбарамі, а не ўмешвацца ў выбарчы працэс

Сёння ў Мінску была афіцыйна прэзентаваная назіральніцкая місія БДПЧ АБСЕ, якая будзе працаваць у Беларусі падчас парламенцкай кампаніі. Назіральнікі абяцаюць, што іхняя праца будзе празрыстай і адкрытай, таго ж чакаюць і ад органаў, адказных за правядзенне выбараў.

Мінск: У назіральніцы Мінюст запатрабаваў справаздачнасць па закрытай 9 гадоў таму арганізацыі

Мінск: У назіральніцы Мінюст запатрабаваў справаздачнасць па закрытай 9 гадоў таму арганізацыі

Ціск на назіральніцу: Валянціна Свяцкая атрымала ліст з Міністэрства юстыцыі, у якім дзяржорган цікавіцца дакументацыяй арганізацыі, дзе яна раней была старшынёй. Арганізацыя была ліквідаваная дзевяць гадоў таму.

Назіральнік–Ярмошынай: дзе напісана пра забарону знаёміцца з дакументацыяй камісіі?

Назіральнік–Ярмошынай: дзе напісана пра забарону знаёміцца з дакументацыяй камісіі?

Назіральнік у акруговай выбарчай камісіі № 2 г. Брэста Уладзімір Вялічкін 21 жніўня напісаў адказ старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай на яе параду лепей вывучыць ч. 4 і 5 арт 13 Выбарчага кодэкса.

Назіральнік просіць не рэгістраваць кандыдатам старшыню Лепельскага райвыканкама

Назіральнік просіць не рэгістраваць кандыдатам старшыню Лепельскага райвыканкама

Назіральнік ад БХК па Лепельскай выбарчай акрузе № 23 Ігар Казмерчак звярнуўся ў акруговую камісію з заявай. У ёй ён паказвае, што выбарчае заканадаўства Беларусі забараняе правядзенне датэрміновай, да моманту рэгістрацыі акруговымі камісіямі, перадвыбарчай агітацыі.

Бяроза, Івацэвічы: Супрацоўнік выканкаму дае ўчастковым камісіям устаноўку

Бяроза, Івацэвічы: Супрацоўнік выканкаму дае ўчастковым камісіям устаноўку

На першым паседжанні бярозаўскай участковай камісіі № 59, якая адносіцца да Пружанскай выбарчай акругі № 9, прысутнічаў супрацоўнік Бярозаўскага райвыканкама Віталь Мшар, які фактычна праводзіў агітацыю за прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Юркевіча.

Пінск: акруговая камісія не ўбачыла прыкмет датэрміновай агітацыі

Пінск: акруговая камісія не ўбачыла прыкмет датэрміновай агітацыі

Акруговая камісія па Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15 не ўгледзела прыкметаў датэрміновай агітацыі за прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Палейчука. Такі адказ прыйшоў на скаргу Віктара Ярашука – назіральніка пры дадзенай камісіі.

Бабруйск: З трох альтэрнатаўных прэтэндэнтаў на паседжанне па рэгістрацыі запрасілі толькі аднаго

Бабруйск: З трох альтэрнатаўных прэтэндэнтаў на паседжанне па рэгістрацыі запрасілі толькі аднаго

У другой палове дня 21 жніўня на паседжанне акруговай выбарчай камісіі запрасілі прэтэндэнта ў кандыдаты ад АГП Мацвея Хатары. Ягонага калегу з АГП Андрэя Казлова, які вылучыўся па Першамайскай выбарчай акрузе № 79, на паседжанне не запрасілі, як і Аксану Самуйлаву з кампаніі "Гавары праўду".

Андрэйчанка сумняецца ў аб'ектыўнасці міжнародных назіральнікаў

Андрэйчанка сумняецца ў аб'ектыўнасці міжнародных назіральнікаў

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу збіраецца балатавацца ў парламент на другі тэрмін па Докшыцкай выбарчай акрузе №22. Ён заявіў, што "ацэнка місіі назіральнікаў ад СНД заўжды з'яўляецца аб'ектыўнай", аднак "што тычыцца назірання місіі БДІПЧ АБСЕ, то тут заўжды было і застаецца перадузятае стаўленне".

У Магілёве прэтэндэнт ад “Гавары праўду” просіць не рэгістраваць канкурэнта

У Магілёве прэтэндэнт ад “Гавары праўду” просіць не рэгістраваць канкурэнта

Адпаведную скаргу актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” і член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Леанід Падбярэцкі падаў у Магілёўскую-Ленінскую акруговую выбарчую камісію №84.

Брэстчына: большасць раённых газет ігнаруе выбарчую кампанію

Брэстчына: большасць раённых газет ігнаруе выбарчую кампанію

У прыватнасці, за ўвесь час, што ідзе выбарчая кампанія, ніводнай актуальнай навіны пра яе не выставілі на свае інтэрнэт-старонкі такія выданні, як “Раённыя будні” (Пружаны), “Навіны Палесся” (Столін), “Полесская правда” (Пінск), “Драгічынскі веснік”, “Заря над Бугом” (Брэст).

Аршанскім міліцыянтам разасланыя ўлёткі з гісторыяй пра «тэрарыстку»

Аршанскім міліцыянтам разасланыя ўлёткі з гісторыяй пра «тэрарыстку»

Грамадзянская кампанія «Наш Дом» разаслала па пошце больш чым 600 супрацоўнікам праваахоўных органаў, а таксама чыноўнікам з Оршы і Віцебска ўлёткі, у якіх распавядаецца пра незаконнае затрыманне аршанскай міліцыяй 5 чэрвеня актывісткі «Нашага Дома» Таццяны Якаўлевай.