Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Лагойск: праверка дакументаў  – “у працоўным парадку”

Лагойск: праверка дакументаў – “у працоўным парадку”

Працэдура па адборы дадатковых подпісаў, як аказалася, па ўсіх вылучэнцах у кандыдаты была праведзеная па-за паседжаннямі - у працоўным парадку. Так, ужо на наступны дзень пасля выдачы на праверку падпісных аркушоў, у пятніцу 17 жніўня нейкім чынам адбіраліся дадатковыя подпісы па вылучэнні В.Каляка і В.Жолуда

Салігорск: Назіральнік патрабуе адкрыць інфармацыю пра фармаванне камісій

Салігорск: Назіральнік патрабуе адкрыць інфармацыю пра фармаванне камісій

У сп. Мархоткі з’явіўся сумнеў, што і адпаведныя сходы працоўных калектываў маглі мець такі ж фармальны характар альбо іх магло не быць наогул. З патрабаваннем прадаставіць інфармацыю аб вылучэнні прадстаўнікоў ён звярнуўся да старшыні выканкама Аляксандра Рымашэўскага.

Маладэчна: пра рэгістрацыю кандыдата невядома, але ўлёткі ўжо вісяць

Маладэчна: пра рэгістрацыю кандыдата невядома, але ўлёткі ўжо вісяць

Пра тое, што на Коласаўскім выбарчым участку размешчана ўлётка Кулеша, назіральніку Алесю Капуцкаму паведамілі выбаршчыкі. Як даўно яна ўжо там знаходзілася – невядома. Незразумелым застаецца тое, калі гэтага кандыдата паспелі зарэгістраваць, а таксама калі і на якія сродкі ён паспеў надрукаваць улётку.

У склад Цэнтральнай камісіі ўвайшлі пяць прадстаўнікоў партый

У склад Цэнтральнай камісіі ўвайшлі пяць прадстаўнікоў партый

У склад Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу ўвайшлі пяць прадстаўнікоў палітычных партый Беларусі: Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Камуністычнай партыі Беларусі, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ.

У Ваўкавыску - 12 пляцовак для перадвыбарчай агітацыі, а ў Слоніме - толькі тры

У Ваўкавыску - 12 пляцовак для перадвыбарчай агітацыі, а ў Слоніме - толькі тры

Хоць у Слоніме на 4 тысячы больш насельніцтва - 48 тысяч (а ў Ваўкавыску 44.000) і ўчасткаў для галасавання больш у Слонімскім раёне, чым у Ваўкавыскім (у Слонімскім - 49, у Ваўкавыскім - 47). Тым не менш, у Слоніме мясцовая ўлада не вельмі жадае, каб выбаршчыкі маглі ў любым зручным месцы сустрэцца з будучымі кандыдатамі.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае пераслед Таццяны Рэвяка

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае пераслед Таццяны Рэвяка

20 жніўня Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў распаўсюдзіла заяву з асуджэннем пераследу Таццяны Рэвяка, "бо ён, як падаецца, проста накіраваны на санкцыянаванне яе дзейнасці ў галіне правоў чалавека". Абсерваторыя асабліва занепакоеная тым, што ціск на праваабаронцаў наогул узмацніўся ў той час, як ПЦ “Вясна” і БХК праводзяць маніторынг выбарчага працэсу ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Быхаў: Акруговая камісія запрасіла прэтэндэнтаў на паседжанне па рэгістрацыі

Быхаў: Акруговая камісія запрасіла прэтэндэнтаў на паседжанне па рэгістрацыі

Сёння пасля абеда прэтэндэнту ў кандыдаты па Быхаўскай выбарчай акрузе № 81 Сяргею Антонаву патэлефанавалі з акруговай выбарчай камсісіі і запрасілі на паседжанне, якое пройдзе 22 жніўня. Як кажа спадар Антонаў, ён да гэтага часу не ведае дакладна, колькі прэтэндэнтаў у кандыдаты падавалі дакументы на рэгістрацыю па ягонай акрузе.

Старшыні Магілёўскага аблсавета не падабаецца апазіцыя

Старшыні Магілёўскага аблсавета не падабаецца апазіцыя

“Нясмелыя спробы апанентаў улады разгарнуць незразумелыя дэбаты былі, але ўсе іх целаварушэнні скончыліся нічым, і гэтыя патугі ў чарговы раз толькі пацвердзілі, якую вагу ў нашым здаровым грамадстве мае апазіцыя і што ўяўляюць яе лідары”.

Магілёў: на ініцыятыўныя групы паступаюць скаргі ў акруговыя камісіі

Магілёў: на ініцыятыўныя групы паступаюць скаргі ў акруговыя камісіі

Ужо вядома, што скаргі ў акруговыя выбарчыя камісіі №84 і №85 паступілі ад адміністрацый інтэрнатаў па вуліцы Ціміразеўская, 11 і вуліцы Касманаўтаў, 45 адпаведна, на прэтэндэнтаў у дэпутаты ад “Гавары праўду” Леаніда Падбярэцкага і “Руха за свабоду” Уладзіміра Пунчанка.

Рэдактар «Гомельскіх ведамасцей» прыцягнуў да адказнасці свайго карэспандэнта за заўчаснае паведамленне пра стварэнне ўчастковых камісій

Рэдактар «Гомельскіх ведамасцей» прыцягнуў да адказнасці свайго карэспандэнта за заўчаснае паведамленне пра стварэнне ўчастковых камісій

Як вядома, 8 жніўня ў адміністрацыях раёнаў Гомеля праходзілі паседжанні па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій. А тым часам карэспандэнты газеты «Гомельскія ведамасці» яшчэ 7 жніўня, напярэдадні паседжанняў, інфармавалі чытачоў, што камісіі ўжо ўтвораны.

У Магілёве для агітацыі вызначана 18 адкрытых пляцовак

У Магілёве для агітацыі вызначана 18 адкрытых пляцовак

12 такіх месцаў знаходзіцца на тэрыторыі Ленінскага раёна горада, 6 – на тэрыторыі Кастрычніцкага. Па рашэнню адміністрацый раёнаў сустрэцца з выбаршчыкамі кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы здолеюць і ў актавых залах шэрагу прамысловых прадпрыемстваў і вучэбных установаў Магілёва. Такіх памяшканняў вызначана 17.

«Голас Сенненшчыны» правёў уласную “рэгістрацыю” кандыдата

«Голас Сенненшчыны» правёў уласную “рэгістрацыю” кандыдата

Сенненская раёнка, не дачакаўшыся рэгістрацыі кандыдатаў, распачала раскрутку Аляксандра Папкова. Днямі газета выйшла з перадавіцай “Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ 4-га склікання Аляксандр Папкоў дапаможа пабудаваць у Багушэўску перасоўную АЗС”.

Баранавічы: заўтра суд над праваабаронцам Сяргеем Гоўшам

Баранавічы: заўтра суд над праваабаронцам Сяргеем Гоўшам

Назіральнік Сяргей Гоўша атрымаў позву у суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы па адміністрацыйнай справе, заведзенай адносна яго 2 жніўня капітанам міліцыі Мікалаем Кудраўцавым па арт.17/1 (дробнае хуліганства) КаАП.

Таварыства «Веды» правядзе ў Гомелі працу па «інфармацыйна-ідэалагічнаму» забеспячэнню выбараў

Таварыства «Веды» правядзе ў Гомелі працу па «інфармацыйна-ідэалагічнаму» забеспячэнню выбараў

Кіраўніцтва абласнога аддзялення Таварыства «Веды» разаслала кіраўнікам прадпрыемстваў і старшыням участковых камісій прапанову правесці «карпаратыўныя адукацыйныя семінары» на тэму працы назіральнікаў і членаў участковых камісій. Кошт семінара – 1,2 мільёна рублёў.