З пачатку выбарчай кампаніі на Барысаўшчыне газета мясцовага райвыканкаму “Адзiнства” абрала тактыку байкоту выбараў: ні аднаго рашэння вертыкалі адносна выбараў у выданні апублікавана не было.Только 2 інфармацыі, якія з'явіліся на старонках газеты, мелі прывязку да рэгіёну.
Іван Шэга паведаміў, што ў сваёй заяве яны распавялі пра тое, як “працуе” акруговая камісія, якую ўзначальвае Алена Мачаліна. “ Я некалькі разоў прыходзіў у Слонімскі райвыканкам, дзе знаходзіцца кабінет выбарчай камісіі, ён пастаянна зачынены".
Барысаўскі райвыканкам вызначыў месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў для кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асоб тэрыторыі, якія не асабліва наведваюцца насельніцтвам. Такім чынам, масавыя мерапрыемствы кандыдатаў будуць праводзіцца не ў мнагалюдных месцах, а, хутчэй, у месцах адсутнасці людзей.
На тэрыторыі Першамайскага раёна для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асобаў выдзелена актавая зала Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Гэтае памяшканне - не самы горшы варыянт, побач прыпынак гарамадскага транспарту, гэта фактычна цэнтр гораду, негледзячы на тое, што насупраць знаходзяцца гарадскія могілкі.
Сярод тых, хто падаў у камісію Ленінскай акругі дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты, не ўказаныя прозвішчы лідэра суполкі свабоднага прафсаюза Міхаіла Кавалькова, магілёўскага сябра “Справядлівага свету” Аляксандра Ірхо, дырэктара ПП “Воримохит” і навуковага супрацоўніка НАН Аляксандра Ціхамірава.
На мінулым тыдні артыкулы выбарчай тэматыкі з’явіліся толькі ў выканкамаўскай газеце. Пэўная інфармацыі проста мусіць там публікавацца, астатнія матэрыялы ўтрымліваюць агульныя звесткі альбо крытыку Захаду і апазыцыі. Іх аўтрам выступае адзін чалавек, што таксама надае абсурднасць сітуацыі.
Юлія Балакір, кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ад кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандра Солапа звярнулася са скаргай на дзеянні намесніка старшыні Слуцкага райвыканкама па ідэалогіі Ларысы Дабравольскай ў акруговую камісію па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 і Цэнтрвыбаркам.
Найверагоднейшая прычына выкліку да пракурораў – гэта запіс на старонцы ў Фэйсбуку з прапановай дапамагчы прыхільнікам байкоту парламенцкіх выбараў. З гэтай нагоды ў пракуратуры ўжо дапыталі журналіста Кастуся Шыталя, які распавёў пра ініцыятыву Берніковіча на незалежным рэгіянальным сайце westki.info
Назіральнік Юрый Бельскі падчас кампаніі па зборы подпісаў двойчы пісаў заявы ў пракуратуру Полацка аб выяўленых ім фактах парушэння выбарчага заканадаўства.В абодвух выпадках сябры ініцыятыўнай групы Наталлі Гуйвік, з'яўляючыся кіраўнікамі, збіралі подпісы падначаленых у падтрымку свайго кандыдата ў працоўны час.
Лексіка, якой карыстаецца галоўны рэдактар, калі хоча выказацца пра апазіцыянераў: «оппы», «кодла», «адшчапенцы», «здраднікі», «перабежчыкі». Зараз раённая газета перыядычна змяшчае на сваім сайце абразлівыя карыкатуры, дэматыватары і спасылкі на іншыя сайты, якія паліваюць брудам прадстаўнікоў апазіцыі.
Як вынікае з адказу райвыканкаму на запыт назіральніка Леаніда Мархоткі, чыноўнікі ў працы з назіральнікамі кіруюцца прынцыпам “рабіць толькі тое, што канкрэтна рэгламентавана”. Мархотка звяртаў увагу на прапісаную ў Выбарчым кодэксе “адкрытасць выбарчага працэсу”.