Самым заможным кандыдатам апынуўся сябра ЛДП, індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Яўсеенкаў, які скончыў механіка-тэхналагічны тэхнікум, - ён балатуецца па Ленінскай акрузе № 78. Яго гадавы прыбытак склаў 264 345 830 рублёў. Другая ў "рэйтынгу" - дзеючая дэпутатка ПП НС Алена Шамаль.
“Я вельмі здзівілася і адразу ж патэлефанавала ў Адміністрацыю прэзідэнта па нумары, які быў указаны ў гэтым лісце, - распавядае Зінаіда Уладзіміраўна. – Чыноўнік, які падняў трубку, паведаміў мне, што сапраўды ад майго імя прыйшла скарга на тое, што ў Круглянскім раёне раскрадаюць мясцовае РайСТА".
"Гэта тая форма агітацыі, якая дзейнічае”, - кажа актывістка кампаніі Аксана Закрэўская. Каманды іншых кандыдатаў у дэпутаты, як праўладных, так і апазіцыйных, устрымліваюцца ад пікетаў, акцый і раздачы ўлётак на вуліцах горада.
Малая зала ДК "БелАЗ” у вызначаны час аказалася пад замком. Ніводнай прыкметы таго, што да сустрэчы ў Доме культуры нехта рыхтаваўся, не было. Не было ні выбаршчыкаў, ні прадстаўнікоў АВК, якія звычайна прыходзяць на падобныя сутрэчы, ні звычайных для падобнага мерапрыемства прыладаў.
Па словах кандыдаткі па Кальварйскай выбарчай акрузе №104 Таццяны Караткевіч, кампанія і надалей будзе імкнуцца праводзіць на пікетах дыскусіі. Сённяшнюю дыскусію на камеру здымаў супрацоўнік КДБ, яшчэ пяць ягоных калег сачылі за мерапрыемствам збоку.
Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Віцебскай Горкаўскай выбарчай акрузе №17, дзе 11 верасня праводзіла агітацыю незалежная кандыдатка Алена Фаміна, прыхільніца Мікалая Статкевіча. Удзельнікі пікету не адразу "пазналі" і агітпляцоўку, прызначаную ўладамі для сустрэч з выбаршчыкамі, а прадстаўнік Першамайскай раённай адміністрацыі ўвогуле не ведаў, што тут можна праводзіць пікеты.
Практычна не асвятляе выбарчую кампанію ў Акцябрскім раёне сайт мясцовай дзяржаўнай газеты. За два з паловай месяцы падрыхтоўкі да выбараў змешчаны адзін мясцовы матэрыял на гэту тэму, ды і той – рашэнне райвыканкама. Затое кошт за размяшчэнне агітацыі тут у два разы вышэйшы ў параўнанні з суседнімі раёнамі.
Зарэгістраванаму 29 жніўня праз Цэнтарвыбаркам кандыдату ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Артуру Эшбаеву са Смалявіцкага раёну на Лагойскай выбарчай акрузе №75 зноў прыйшлося звяртацца ў ЦВК, але ўжо каб адстаяць сваё права на гарантаваную законам перадвыбарчую агітацыю.