Акруговыя камісіі Жодзіна і Лагойску не дапусцілі назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» да працэсу праверкі подпісаў і дакументаў вылучэнцаў у кандыдаты. Назіральніца па Лагойскай акрузе №75 не атрымала аніякага адказу, назіральніку па Жодзінскай выбарчай акрузе №64 з камісіі прыйшла пісьмовая адмова.
“Больш ніколі нічога мы Вам паказваць не будзем!” – заявіла старшыня акруговай камісіі Маладэчанскай выбарчай акругі №72 Святлана Юрчык незалежнаму назіральніку Эдуарду Баланчуку. Падобна на тое, што такое агрэсіўнае стаўленне ён “заслужыў” тым, што распавядаў незалежным СМІ аб некаторых сумнеўных дзеяннях камісіі.
Старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта прапанавалі пашырыць колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Нікадзім Варановіч, прэтэндэнт у кандыдаты па Мазырскай выбарчай акрузе №42 і кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Рыгор Крывіцкі напісалі заяву на імя старшыні райвыканкаму.
Калі Арэшка абмяркоўвала гэтае пытанне з намеснікам старшыні камісіі, у кабінет увайшла сябра камісіі Рублеўская, якая працуе ў Адміністрацыі Першамайскага раёна, і заявіла назіральніцы, што яе месца - «за сталом у куце».
Хто той невядомы, што ўварваўся дамой да актывіста Уладзіслава Ярашова? Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення КДБ адмаўляюць той факт, што нехта з іхных супрацоўнікаў наведваў сябра ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў дэпутаты Уладзіміра Пунчанкі Уладзіслава Ярашова.
Найбольш падстрахавалася дырэктар САШ № 30 Жана Мішур. Яна вылучаная ад працоўных калектываў ААТ “Бабруйскаграмаш”, Бабруйскай цэнтральнай бальніцы, Бабруйскага гарбарнага камбіната, філіяла РУП “Магілёўэнерга” Бабруйскай ТЭЦ-2, ААТ “Белшына”, плюс – шляхам збору подпісаў і партыі.
Кіраўніку абласной арганізацыі БНФ Вадзіму Саранчукову затэлефанавалі з Гарадзенскай Цэнтральнай выбарчай акругі № 50 і запрасілі на паседжанне камісіі, дзе патэнцыйнаму кандыдату ў дэпутаты паведамілі, што ў камісію паскардзіліся выбарцы. Паказаць яму скаргі грамадзянаў камісія адмовілася.
На паседжанні 17 жніўня Цэнтрвыбаркам практычна аднагалосна (супраць прагаласаваў толькі сакратар ЦВК Мікалай Лазавік) задаволіў скаргу Ганны Канюс і адмяніў папярэджанне. Паводле старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, хоць з боку Канюс і былі “дапушчаныя неэтычныя дзеянні, але гэта не з'яўляецца падставай для вынясення папярэджання”.