У Крычаўскай выбарчай акрузе № 83, акрамя дэмакратычнага актывіста з Хоцімска Валерыя Каранкевіча і чыноўніка Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, дакументы на рэгістрацыю кандыдадатам у дэпутаты падаў таксама вылучэнец ад ліберальна-дэмакратычнай партыі Васіль Клімаў.
У сваёй скарзе Сяргей Гоўша даводзіць пракурору, што ён прадставіў міліцыянеру дыктафонны запіс пасяджэння АВК 23 ліпеня. Двойчы праслухаўшы запіс, капітаны міліцыі Мікалай Кудраўцаў і Віталь Рачкоўскі ніякага брыдкаслоўя не пачулі.
Размова ідзе пра памочніка прэзідэнта РБ - галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці Уладзіміра Пузырэўскага, які напрацягу апошніх тыдняў пачаў рэгулярна наведваць тэрыторыю трох раёнаў (Жабінкоўскага, Маларыцкага і Камянецкага), што складаюць Белавежскую выбарчую акругу.
У адказ на абвінавачванні кіраўніка Цэнтрвыбаркаму на адрас незалежных назіральнікаў праваабаронцы тлумачаць спн. Ярмошынай прынцыпы галоснасці, празрыстасці і карэктных зносін з назіральнікамі і прэсай пры правядзенні выбараў.
13 жніўня завяршыўся прыём дакументаў на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты. Па папярэдняй інфармацыі, ніхто з дэпутатаў парламента, хто балатаваўся ў 2008 годзе па акругах горада Гомеля, не ідзе на другі ці трэці тэрмін у Палату прадстаўнікоў.
Незалежнага журналіста Кастуся Шыталя выклікалі ў Глыбоцкую раённую пракуратуру, каб атрымаць тлумачэнні наконт артыкула, змешчанага пад ягоным прозвішчам на рэгіянальным сайце http://westki.info. Гаворка ішла пра артыкул "Яраслаў Берніковіч прапанаваў дапамогу прыхільнікам байкоту".
Нецікавая ў інфармацыйным плане выбарчая кампанія часам ажыўляецца нетрывіяльным падыходам да выкарыстання нагляднай інфармацыі. Так, супрацоўнікі адной з пінскіх крамаў размясцілі плакат з інфармацыяй аб вераснёўскіх выбарах побач з рэкламай аб распрадажы, у выніку чаго перадвыбарчы постэр набыў дзвухсэнсоўны змест.
13 жніўня кіраўнік Светлагорскай раённай арганізацыі партыі “Справядлівы свет” С. Дайнека і прадстаўнік грамадскай кампаніі “Гавары праўду” І. Песікаў наведалі Светлагорскую акруговую выбарчую камісію. Нічога невядома аб тым, як ідзе вылучэнне па збору подпісаў у старшыні Светлагорскага райсавета Галіны Філіповіч.
Прабежку праваабаронца праводзіў у чорнай майцы з выявай Бяляцкага і трымаў яго партрэт у руках. Бег быў прысвячаны салідарнасці са зняволеным калегам і ўсімі беларускімі палітзняволенымі. 14 жніўня ў 11 раніцы Малей павінен з’явіцца У Ленінскі РАУС.
Сёння дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты ў акруговую камісію Шклоўскай выбарчай акругі № 90 падала сябар Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Зінаіда Мілешчанка. Па яе словах, яна была чацвёртым прэтэндэнтам у кандыдаты.
Каля двух тыдняў таму на сайце адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля з'явілася інфармацыя, што акруговая камісія зарэгістравала ініцыятыўную групу па збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты начальніка аддзела адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Алега Леўшунова. Потым дадзеная інфармацыя знікла з сайту - як і не было.
Гэта ў кінатэатры “Мір”, у Доме культуры ў мікрараёне Альбярцін і ў памяшканні Слонімскай дзіцячай школы мастацтваў. І ўсё. А вось у самым вялікім і густанаселеным мікрараёне на вуліцах Брэсцкай, Ф. Скарыны, праспекце Незалежнасці такіх месцаў не адведзена.
Суд Аршанскага раёна і горада Орша адмовіў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" у скарзе на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад участковых камісій па горадзе Орша. Судовае паседжанне праходзіла пад старшынствам Наталлі Архіпавай, на ім прысутнічала памочнік пракурора Вікторыя Корсак.