Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

“Свабоднае слова”: Назіральнікам АБСЕ спадабалася ў Рагачове

“Свабоднае слова”: Назіральнікам АБСЕ спадабалася ў Рагачове

“Міжнародныя назіральнікі Брыгіты Хойер і Джозэф Врчота наведалі Рагачоў, а да гэтага пабывалі ў Рэчыцы, Буда-Кашалёва і Жлобіне. Па словах высокіх гасцей, іх прымалі вельмі добра, давалі ўсю патрэбную інфармацыю, усюды панавала добрая працоўная атмасфера”, – паведаміла раёнка.

Магілёўскія друкарні адмаўляюцца друкаваць агітулёткі Уладзіміра Шанцава

Магілёўскія друкарні адмаўляюцца друкаваць агітулёткі Уладзіміра Шанцава

Праз іх лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі АГП заклікае да байкоту. Каб не траціць сродкі, выдаткаваныя яму дзяржавай на перадвыбарчую кампанію, ён стварыў свой уласны фонд, што дазволена выбарчым заканадаўствам.

Хоцімск: кандыдат затрыманы падчас агітацыйнага пікету

Хоцімск: кандыдат затрыманы падчас агітацыйнага пікету

Сёння ў Хоцімску супрацоўнікі міліцыі прымусілі апазіцыйнага кандыдата Валерыя Каранкевіча згарнуць пікет, пасля чаго даставілі яго ў мясцовы РАУС для дачы тлумачэнняў. Са слоў міліцыянераў, кіруючы справамі райвыканкама Васіль Мітранкоў патэлефанаваў выконваючай абавязкі пракурора раёна Ірыне Хучэвай наконт пікету, ну а тая ўжо падключыла мясцовы РАУС.

У Гародні знішчаюць плакаты незалежнага кандыдата

У Гародні знішчаюць плакаты незалежнага кандыдата

Ужо за першы дзень пасля вывешвання з ста інфармацыйных плакатаў актывіста "Гавары праўду" Дзмітрыя Бандарчука, які ідзе на выбары па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе №49, каля 50 былі здзёртыя альбо істотна пашкоджаныя. Па маштабе “атакі” на плакаты можна меркаваць пра іх наўмыснае знішчэнне.

Лябедзька да ўладаў: “Фальсіфікацыі – гэта ваша палітычная слабасць”

Лябедзька да ўладаў: “Фальсіфікацыі – гэта ваша палітычная слабасць”

У эфіры “Беларусь-2” адбыліся тэледэбаты кандыдатаў Старавіленскай выбарчай акругі №105. У іх удзельнічалі Анатоль Лябедзька (АГП), Яўген Рыбакоў (БНФ), Максім Солнцаў (ЛДП) і Уладзімір Самасейка (дэпутат Палаты прадстаўнікоў). Асноўная спрэчка абдылася паміж Лябедзькам і Самасейкам і датычылася яна фальсіфікацыі і цэнзуры на выбарах.

"Аршанская газета" убачыла крымінал у словах "гэтая ўлада несправядлівая"

У рэдакцыі "Аршанскай газеты" адмовіліся прымаць тэкст перадвыбарчай праграмы ў кандыдата ў дэпутаты па Аршанскай-Дняпроўскай акрузе № 27 Мікалая Дзямідава - з-за фразы "Гэтая ўлада несправядлівая. Яе трэба мяняць", якая змяшчаецца ў тэксце праграмы.

 У Магілёве звольнены з працы актывіст БСДП (Г) Мікалай Залозны

У Магілёве звольнены з працы актывіст БСДП (Г) Мікалай Залозны

Як паведамляў ранней Мікалай Залозны, на працы на яго аказваўся ціск за ўдзел у ініцыятыўнай групе кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Падбярэцкага.

Віцебская друкарня сабатуе замовы незалежных кандыдатаў

Віцебская друкарня сабатуе замовы незалежных кандыдатаў

Пяты дзень не могуць атрымаць замоўленыя ўлёткі віцебскія кандыдаты Алена Фаміна і Аляксей Гаўруцікаў. У іх склалася меркаванне, што друкарня марудзіць з выдачай накладу невыпадкова: на 11 верасня запланаваны тры сустрэчы з выбарцамі, падчас якіх і планавалася раздаваць дагэтуль не вырабленыя ўлёткі.

Ярмошына: “Кандыдаты не выкарыстоўваюць магчымасці для агітацыі, прадастаўленыя дзяржавай”

Ярмошына: “Кандыдаты не выкарыстоўваюць магчымасці для агітацыі, прадастаўленыя дзяржавай”

Старшыня Цэнтрвыбаркама падчас прэс-канферэнцыі адзначыла, што толькі адна пятая ад усіх кандыдатаў у дэпутаты актыўна ўдзельнічае ў перадвыбарчай кампаніі. Пры гэтым многія кандыдаты яшчэ не пачалі друкаваць плакаты і ўлёткі, а ў Гродзенскай вобласці не знайшлося ніводнай акругі, дзе хоць бы два кандыдаты пагадзіліся на тэледэбаты.

Смаргонскі суд сёння разгледзіць скаргу кандыдата Мікалая Уласевіча

Смаргонскі суд сёння разгледзіць скаргу кандыдата Мікалая Уласевіча

Смаргонскі раённы суд 11 верасня павінен разгледзець скаргу кандыдата ў дэпутаты па Смаргонскай выбарчай акрузе №59 Мікалая Уласевіча, датычную таго, што яго выступы былі знятыя з тэле- і радыёэфіра.

Івацэвічы: кандыдату прапанавалі прадставіць подліннікі дакументаў, пацвярджаючых недахопы ўлады

Івацэвічы: кандыдату прапанавалі прадставіць подліннікі дакументаў, пацвярджаючых недахопы ўлады

Калі Лазарэнкаў звярнуўся да галоўнага рэдактара Аляксандра Іванова з пытаннем “чаму”, ён адказаў, што Лазарэнкаў, гаворачы пра недахопы ўлады, не прадставіў дакументаў – подліннікаў, якія падцвярждалі б гэтыя недахопы. Таму катэгарычна заявіў кандыдату, што не будзе наогул друкаваць яго праграмы.

Рыгора Кастусёва не пускалі сустрэцца з выбаршчыкамі

Рыгора Кастусёва не пускалі сустрэцца з выбаршчыкамі

Сёння ў 7-30 раніцы намеснік старшыні КДК краіны Аляксандр Агееў праводзіў сустрэчу з выбаршчыкамі на бялыніцкім прадпрыемстве – цэху па вытворчасці сыроў ААТ “Бабулін гладыш”. Альтэрнатыўнага кандыдата Рыгора Кастусёва, які выпадкова даведаўся пра сустрэчу, спрабавалі не дапусціць на прадпрыемства.

Газета не надрукавала біяграфію апазіцыйнага кандыдата

Газета не надрукавала біяграфію апазіцыйнага кандыдата

Магілёўская гарадская газета “Веснік Магілёва” не надрукавала разам з перадвыбарчай праграмай біяграфію кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Зінаіды Мілешчанкі.

Вяскоўцаў агітуюць прыйсці на выбары на адмысловых канцэртах

Вяскоўцаў агітуюць прыйсці на выбары на адмысловых канцэртах

Жыхароў Кармянскага раёна заклікаюць прыйсці на выбары на адмысловых канцэртах. «Фальклорны калектыў Цэнтра адпачынку і культуры «Дабрыца» выехаў у складзе аўтаклуба ў вёску Бераставец. Гэта мерапрыемства прысвечана кампаніі па выбарам дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Назва канцэрта – Песні маёй краіны».