Гарадзенскія назіральнікі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" правялі апытанне мясцовых кандыдатаў ад апазіцыйных партый на тэму сёлетняй выбарчай кампаніі, ці адрозніваецца яна ад папярэдніх, наколькі важным яны лічаць удзел у ёй і ці спадзяюцца на перамогу.
Кандыдат па Маладэчанскай гарадской акрузе №72 Ян Лагвіновіч атрымаў з ЦВК адказ на сваю скаргу аб нязгодзе з папярэджаннем, вынесеным яму акруговая камісіяй з-за таго, што ён не прадаставіў дакументы аб сыходзе ў перадвыбарчы адпачынак. Папярэджанне было адменена, таму што на момант яго вынясення кандыдат знаходзіўся ў чарговым адпачынку.
Недзяржаўныя інтэрнет-рэсурсы, якія маюць раздзелы навінаў, да гэтай тэмы інтарэсу не маюць. Незалежны рэгіянальны партал “Светлагорск” аднойчы змясціў у чэрвені інфармацыю пра падрыхтоўку назіральнікаў, але гэта не мясцовы матэрыял. Прыватны партал “Парычы” тэму выбараў увогуле не закранае.
Старшыня місіі Яўген Слабада падвёў прамежкавыя вынікі назірання за парламенцкай кампаніяй ў Беларусі. Па ягоных словах, усім кандыдатам забяспечваюць роўныя ўмовы для агітацыі, а сябры камісій дэманструюць імкненне правесці выбары на высокім узроўні.
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад АГП Анжэла Камбалава атрымала ліст ад кіраўніцтва “Тэлерадыёкампанія “Брэст”, да якога яна звярталася яшчэ 29 жніўня з просьбай патлумачыць прычыны, па якіх яе выступ 28 жніўня не паказалі па тэлеканалу “Беларусь 2”.
Кандыдат у дэпутаты па Аршанскай гарадской выбарчай акрузе № 26 ад кампаніі “Гавары праўду” Канстанцін Анташкевіч са сваёй камандай правялі першы агітацыйны пікет. На пікеце акрамя валанцёраў прысутнічаў і сам кандыдат з даверанымі асобамі, сярод якіх быў і адзін з лідэраў кампаніі "Гавары праўду" Аляксандр Фядута.
У Пінскім раёне кандыдат Аляксандар Палейчук праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў працоўны час на прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах. Ягоны канкурэнт Аляксандар Баран плануе сустракацца ў асноўным у сельскіх дамах культуры і пасля працоўнага дня.
"Няма ніводнай скаргі пра тое, што на кандыдатаў ці сябраў ініцыятыўных груп аказваецца ціск або што хтосьці замінае праводзіць перадвыбарчыя мерапрыемствы. Гэта кажа пра тое, што ўлады на месцах працуюць вельмі дэмакратычна. Кожнаму прадастаўляецца рэальная магчымасць удзельнічаць у выбарах".
Паводле выбарчага закандаўства, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вызваляецца ад выканання працоўных ці службовых абавязкаў з даты рэгістрацыі да дня выбараў. Аднак, па інфармацыі супрацоўнікаў “ЖКГ “Комлекс”, іх начальнік Ігар Дзялендзік працягвае выконваць абавязкі дырэктара, нягледзячы на рэгістрацыю кандыдатам.
Стэндаў для выбарчых плакатаў на вуліцах Светлагорску няма. Для агітацыі вызначаны звычайныя афішныя тумбы і дошкі аб’яў, а таксама вітрыны гандлёвых установаў. 7 верасня на падрапаныя прыватныя абвесткі былі абы-як развешаны агітацыйныя ўлёткі старшыні райсавета Галіны Філіповіч, якія абяцаюць “разам зрабіць наша жыццё лепш”.
Рэчыцкая дзяржаўная газета “Дняпровец” змясціла артыкул пра наведванне Рэчыцы назіральнікамі АБСЕ. Калі верыць газеце, назіральнікі цікавіліся выключна клумбамі, фантанамі і чысцінёй у горадзе. Пра выбары, на якіх працуюць назіральнікі, у артыкуле – ні слова.