Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Навіны

Аляксандр Агееў адмовіўся ад дэбатаў з Рыгорам Кастусёвым

Аляксандр Агееў адмовіўся ад дэбатаў з Рыгорам Кастусёвым

Намеснік старшыні КДК краіны Аляксандр Агееў у сваім выступе па абласному радыё 30 жніўня патлумачыў, чаму ён не хоча ўдзельнічаць у дэбатах з дэмакратычнымі кандыдатамі. Па ягоных словах, чыннікам для гэтага паслужыла тое, што “дыскутаваць можна з тымі, хто прыносіць практычнымі дзеяннямі карысць краіне і людзям”.

У Калінкавічах дэбатаў не будзе: кандыдат Удодаў не захацеў

У Калінкавічах дэбатаў не будзе: кандыдат Удодаў не захацеў

У сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў кандыдаты ў дэпутаты могуць праводзіць тэлевізійныя дэбаты. Аднак Калінкавіцкая акруговая выбарчая камісія паведаміла, што тут дэбатаў не будзе, таму што кандыдаты ў дэпутаты адмовіліся ад гэтага.

Мінск: Мілінкевічу, Пашкевічу, Фінкевічу ў рэгістрацыі адмоўлена

Мінск: Мілінкевічу, Пашкевічу, Фінкевічу ў рэгістрацыі адмоўлена

30 жніўня Цэнтрвыбаркам разглядае скаргі незарэгістраваных вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты па Мінску. Прэтэндэнтам, у якіх выявілі больш за 15% несапраўдных подпісаў, у рэгістрацыі паўторна адмоўлена. Тыя, у каго знайшлі памылкі ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці, часткова зарэгістраваныя.

Слонім: апазіцыйнага кандыдата шантажуюць старымі ўлёткамі

Слонім: апазіцыйнага кандыдата шантажуюць старымі ўлёткамі

Івана Шэгу, кандыдата ў дэпутаты ад партыі БНФ, 30 жніўня выклікалі ў Слонімскі РАУС і абвінавацілі ў тым, што яшчэ да рэгістрацыі ў якасці кандыдата ён расклейваў свае перадвыбарчыя ўлёткі, якія распаўсюджвае і цяпер. Гэтыя ўлёткі былі надрукаваныя яшчэ падчас мясцовых выбараў 2010 году, калі сп. Шэга балатаваўся ў дэпутаты.

Баранавічы: міліцыя праводзіць праверку па справе фальсіфікацыяў АВК №5

Баранавічы: міліцыя праводзіць праверку па справе фальсіфікацыяў АВК №5

Назіральнік Сяргей Гоўша атрымаў адказ з ЦВК, дзе паведамляеца, што яго заява ад 22 жніўня разгледжана і зараз ГАУСам Баранавіцкага гарвыканкама праводзіцца праверка па інфармацыі аб нібыта меўшай месца фальсіфікацыі пратакола першага паседжання АВК №5. Назіральнік кажа, што не спадзяецца на аб’ектыўную і справядлівую праверку працы акруговай камісіі.

Рэчыцкі райвыканкам цэлы пасёлак аднёс не да той акругі

Рэчыцкі райвыканкам цэлы пасёлак аднёс не да той акругі

Рэчыцкі райвыканкам апублікаваў рашэнне, у якім гарадскі пасёлак Зарэчча аднёс да Хойніцкай выбарчай акругі. Рашэнне падпісалі старшыня райвыканкама Пётр Шостак і кіраўнік справамі райвыканкама Сяргей Сташук. Насамрэч пасёлак Зарэчча ўваходзіць у Рэчыцкую выбарчую акругу.

Першыя дэбаты будуць запісаны 31 жніўня

Першыя дэбаты будуць запісаны 31 жніўня

Прэс-служба АГП паведамляе, што ўсе 35 зарэгістраваных ад партыі кандыдатаў выказалі жаданне паўдзельнічаць у дэбатах. Аднак з боку праўладных кандыдатаў актыўнасці не назіраецца. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік тлумачыць гэта тым, што прэтэндэнты пакуль не гатовыя да новай формы камунікацыі з выбаршчыкамі.

Бялыніцкая ДАІ па начах палюе на “забароненую літаратуру”

Бялыніцкая ДАІ па начах палюе на “забароненую літаратуру”

Учора каля 23.30 у аграгарадку Вялікая Машчаніца супрацоўнікі бялыніцкай ДАІ спынілі аўтамабіль кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, намесніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Міліцыянераў хвалявала пытанне, ці не перавозіць кандыдат у дэпутаты “забароненую літаратуру”.

Розніца ў даходах кандыдатаў Пружанскай акругі здзіўляе выбаршчыкаў

Розніца ў даходах кандыдатаў Пружанскай акругі здзіўляе выбаршчыкаў

Увагу выбаршчыкаў Пружанскай выбарчай акругі № 9 звяртае на сябе розніца ў даходах мясцовых кандыдатаў у дэпутаты - старшыні райвыканкама Аляксандра Юркевіча і часова непрацуючага сябра АГП Аляксандра Кабанава.

Салігорск: Апазіцыйныя кандыдаты – з найменшым прыбыткам

Салігорск: Апазіцыйныя кандыдаты – з найменшым прыбыткам

Газета “Шахцёр” апублікавала дадзеныя акруговых камісій аб прыбытках кандыдатаў па салігорскіх гарадской і сельскай акругах. Выявілася, што праўладныя кандыдаты значна багацейшыя за сваіх апазіцыйных супернікаў.

Па Лагойскай акрузе дадаліся два кандыдаты

Па Лагойскай акрузе дадаліся два кандыдаты

29 жніўня ў Цэнтарвыбаркаме праходзіла разбіральніцтва па пададзеных скаргах ад 3-х незарэгістраваных кандыдатамі прэтэндэнтаў па Лагойскай выбарчай акрузе №75. У выніку было дадаткова зарэгістравана яшчэ 2 кандыдаты, а ўсяго іх цяпер тут – 5.